19 красавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Румасу: А што там у дачыненнях з Расеяй?

17
Лукашэнка - Румасу: А што там у дачыненнях з Расеяй?
ФОТА: ILYA PITALEV/ТАSS

Дыктатар і прэм'ер-міністр абмяркоўвалі «інтэграцыю» з РФ.

Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам. У якасці галоўнага пытання для абмеркавання ён вызначыў комплекс беларуска-расейскіх дачыненняў, паведамляе БелТА.

«Хацеў бы абмеркаваць з вамі шэраг пытанняў прынцыповага характару. Перш за ўсё з улікам праведзеных інтэграцыйных мерапрыемстваў на ўзроўні ўрадаў рэспублік постсавецкай прасторы. Якая сітуацыя наогул, калі паглядзець з гэтага пункту, у дачыненні да Расейскай Федэрацыі? Вядома, маючы той комплекс пытанняў і праблем, якія засталіся (хай нават іх няшмат) пасля нашай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным).

Якая цяпер сітуацыя, абставіны, ці дапрацаваныя тыя пытанні, якія заставаліся, і на чым цяпер спатыкаемся, калі можна так сказаць? Вось гэты комплекс беларуска-расейскіх дачыненняў - галоўнае пытанне», - сказаў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках