25 красавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт: Трэба быць прафесіяналам і гэтак жа падыходзіць да гульні

Крэйг Вудкрафт: Трэба быць прафесіяналам і гэтак жа падыходзіць да гульні
КРЭЙГ ВУДКРАФТ

Хакеістам «Дынама» трэба гэта зразумець.

Галоўны трэнер менскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт пракаментаваў буйную паразу ад «Аўтамабіліста» (0:6) у матчы Кубка ЛЖД:

- Я вельмі расчараваны зыходам матчу, асабліва, лічбамі на табло. Наша другая змена адразу ж стала няўдалай. Нашы гульцы былі проста не гатовыя да матчу. Ужо ў той момант мы аддалі ніткі гульні спаборніку. Перад матчам мы казалі камандзе, што трэба скараціць колькасць памылак і прытрымлівацца менавіта таго стылю гульні, які быў вызначаны трэнерскім штабам. Мы павінны гэта рабіць цягам усіх 60 хвілін.

Мы не можам дазволіць сабе дапускаць памылкі. Кожная хіба дае спаборніку зразумець, што ў нас ёсць недахопы ў гульнявой дысцыпліне. І тут не ідзе гаворка аб індывідуальных навыках. Проста трэба быць прафесіяналам і гэтак жа падыходзіць да гульні. Хакеістам у нашай камандзе трэба гэта зразумець. Ты дапускаеш памылкі на лёдзе, бо ты не гатовы да сваёй змены. Ты не цалкам апускаешся ў супрацьстаянне і праз гэта не дапрацоўваеш - у выніку мы атрымліваем страты шайбы. Добрыя каманды абавязкова гэтым карыстаюцца.

Сёння мы тройчы памыліліся ў першым перыядзе і тройчы былі за гэта пакараныя. Калі прыбраць гэтыя тры памылкі, я думаю, што ў нас былі светлыя моманты ў гульні. Вядома, хацелася б адштурхнуцца ад пазітыву, але калі наступная пяцёрка, якая выходзіць на лёд, не гатовая гуляць у абароне, усё ідзе дарэмна. Мы дазвалялі спаборнікам камфортна адчуваць сябе каля нашай брамы. Ні ў якім разе нельга дапускаць гэтага. Мы не надзвычай дасведчаныя або залішне майстравітая каманда. Трэба найперш адштурхоўвацца ад дысцыпліны, мы не павінны даваць свабодна дыхаць нашым спаборнікам. Менавіта гэта дазволіць нам змагацца за перамогу і мінімізаваць нашы памылкі.

Яшчэ раз скажу, што я вельмі расчараваны вынікам. Гэтая гульня стане выдатным урокам. Мы павінны разумець, што ў верасні ўсе нашы хібы будуць каштаваць нам балаў у турнірнай табліцы. Нам трэба яшчэ шмат працаваць над зместам гульні. У сезоне кожны з гульцоў у камандзе павінен выконваць сваю працу на лёдзе ўсе 60 хвілін. Ніякіх апраўданняў, ніякіх пошукаў прычын у кагось іншага або ў якіх-небудзь абставінах. Кожны чалавек у камандзе ведае сваю працу і абавязкі, і мы павінны іх выконваць, - цытуе Вудкрафта hcdinamo.by.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках