25 красавiка 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе аблілі фарбай помнік савецкаму маршалу Коневу

8
У Празе аблілі фарбай помнік савецкаму маршалу Коневу

Невядомыя напісалі белай фарбай: «Не крываваму маршалу, мы не забудзем» і дата 1968.

Невядомыя чарговым разам аблілі фарбай помнік маршалу СССР Івану Коневу ў Празе.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на выданне Denik N.

Невядомыя аблілі чырвонай фарбай пастамент, на якім стаіць помнік, а ля падножжа напісалі белай фарбай: «Не крываваму маршалу, мы не забудзем» і дата 1968.

«Мы атрымалі паведамленне аб пашкоджанні помніка пасля 09:00. Праваахоўнікі абследуюць адбіткі ног і вывучаць запісы з камер назірання, каб знайсці выканаўцаў», - сказаў Ян Данэк, прэс-сакратар пражскай паліцыі.

Вінаватым пагражае адзін год пазбаўлення волі.

Помнік Коневу ўжо не ўпершыню становіцца аб'ектам нападаў – рабілі надпісы і аблівалі фарбай яго ўжо некалькі разоў.

Раней на помніку пражская ўлада ўстанавіла тлумачальныя таблічкі на чэшскай, ангельскай і расейскай мовах, у якіх выкладзеная біяграфія маршала «з усімі яе вартасцямі і недахопамі». Такі крок абурыў Расею.

Пасля прысутнасці на некалькіх франтах у гады Другой сусветнай вайны Іван Конеў быў прыцягнуты да падаўлення вугорскага паўстання ў 1956 годзе, а таксама прысутнічаў у Берліне на час будаўніцтва Берлінскай сцяны ў 1961 годзе. 1968 год - гэта дата савецкага ўварвання ў Чэхаславаччыну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках