20 красавiка 2024, Субота, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады патрабуюць вярнуць грошы, выдадзеныя на завод АКБ у Берасці

13
Улады патрабуюць вярнуць грошы, выдадзеныя на завод АКБ у Берасці

Пра гэта заявіў старшыня Берасцейскага аблвыканкама Ліс.

Фірма «АйПаўэр», якая будуе акумулятарны завод пад Берасцем, павінна вярнуць дзяржаве ўкладзеныя інвестыцыйныя сродкі.

Пра гэта старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс паведаміў на прэс-канферэнцыі 22 жніўня, піша «Виртуальный Брест».

Чыноўнік падкрэсліў, што пазіцыя ўлады застаецца нязменнай: з парушэннямі завод працаваць не будзе. З ягоных слоў, на мінулым тыдні сітуацыя з заводам АКБ у Берасці абмяркоўвалася на нарадзе ў прэм'ер-міністра, а таксама ў адміністрацыі Лукашэнкі.

Згодна з інвестыцыйнай дамовай, завод павінен быў быць уведзены ў эксплуатацыю да 31 ліпеня 2019 года. Аднак прадпрыемства дагэтуль не прайшло экалагічную экспэртызу і прыёмку ў Дзяржбуднаглядзе. Таму фірма «АйПаўэр» павінна вярнуць сродкі, выдадзеныя на рэалізацыю інвестыцыйнай дамовы. Адпаведнае патрабаванне аблвыканкам выставіў 14 жніўня. Грошы трэба вярнуць цягам месяца.

Анатоль Ліс запэўніў, што цяпер завод не працуе, таму шкоды ад яго няма.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках