19 красавiка 2024, Пятніца, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы аднавілі парфуму Клеапатры, якой больш за 2 000 гадоў

Навукоўцы аднавілі парфуму Клеапатры, якой больш за 2 000 гадоў

Археолагі Гавайскага ўніверсітэта прыцягнулі да даследавання каманду парфумераў.

Ім паставілі мэту ўзнавіць водар, якім верагодна карысталася царыца Клеапатра. «Гэта былі Шанэль №5 Старажытнага Егіпта, - распавёў Роберт Літман, прадстаўнік каманды археолагаў выданню Atlas Obscura (пераклад - nv.ua), - Яна карысталася самай дарагой парфумай старажытнага свету».

Паводле легенды на першую сустрэчу з Маркам Антоніем Клеапатра прыплыла на караблі пад пунсовымі ветразямі, які настолькі моцнае пахнуў, што вялікі палкаводзец страціў маўленне. Адгэтуль жа пайшла легенда пра тое, што пах царыцы Клеапатры любіў нават вецер.

Ідэя ўзнавіць парфуму ўзнікла падчас раскопак егіпецкага горада Тмуіс, размешчанага ў дэльце Ніла і заснаванага ў 4500 годзе да нашай эры. У рэгіёне выраблялі дзве самыя вядомыя парфумы ў старажытным свеце: мендэзіянскі і метапіянскі. Там археолагі выявілі рэшткі старажытнай парфумернай фабрыкі, якая належыць да 300 года да нашай эры, у якой захавалася мноства гліняных амфар.

Водар з амфар улавіць не атрымалася, але ў іх захаваліся высушаныя рэшткі, з якімі навукоўцы праводзяць хімічны аналіз. А пакуль навукоўцы аднавілі водар з Тмуіса, выкарыстоўваючы формулы, знойдзеныя ў старажытнай materia medica і іншых тэкстах.

Абодва водары і мендэзіянскі, і метапіянскі ўтрымліваюць міру, прыродную смалу, якую здабываюць з цёрну, які расце на Аравійскім паўвостраве. Згодна з рэцэптам, навукоўцы дадалі кардамон, аліўкавы алей і карыцу. Літман адзначае, што водар атрымаўся вельмі моцным, рэзкім і злёгку мускусным. «Я знаходжу яго прыемным, і ён, напэўна, трымаецца нашмат даўжэй, чым сучасная парфума».

Парфумер Мэндзі Эфтэль, якая загадвае музеем натуральных водараў у Берклі, Каліфорнія, уважае, што парфума для Клеапатры, хутчэй за ўсё, вырабляла фабрыка, якая працавала выключна для патрэб царыцы. Сама Мэндзі Эфтэль вядомая тым, што ў 2005 годзе ўзнавіла пахавальны водар, выкарыстаны пры муміфікацыі 2000 гадовай муміі егіпецкай дзяўчынкі, якую назвалі Шэрыт. Пасля муміфікацыі парфума ператварыліся ў густую чорную смалу, што густа пакрывае твар і шыю дзіцяці. «Я проста панюхала мумію», - патлумачыла Эфтэль, якая адчула ў паху міру і ладан, і вытрымаўшы ўлоўленыя прапорцыі, зрабіла копію водару.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках