20 красавiка 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роўна 15 гадоў таму здарылася адная з найвялікшых беларускіх перамог

8
Роўна 15 гадоў таму здарылася адная з найвялікшых беларускіх перамог
ЮЛІЯ НЕСЦЯРЭНКА

Юлія Несцярэнка перамагла на алімпійскай 100-метроўцы.

21 жніўня спаўняецца 15 гадоў легендарнай перамогі беларускі Юліі Несцярэнкі ў бегу на 100 метраў на Алімпіядзе ў Афінах, нагадвае pressball.by.

21 жніўня 2004 года наша суайчынніца ў фінале Гульняў пераадолела дыстанцыю за 10.93 секунды. Берасцейка выперадзіла такіх зорных спартовак, як Ларын Уільямс і Вераніка Кэмпбел, і стала алімпійскай чэмпіёнкай. Дагэтуль Несцярэнка перамагла ва ўсіх кваліфікацыйных забегах са сваім удзелам, а ў паўфінале ўстанавіла рэкорд Беларусі - 10.92.

Алімпіяда-2004. Афіны. 100 м, жанчыны

1. Юлія НЕСЦЯРЭНКА (Беларусь) - 10.93

2. Ларын Уільямс (ЗША) - 10.96

3. Вераніка Кэмбел (Ямайка) - 10.97

4. Івета Лалова (Балгарыя) - 11.00

5. Элін Бэйлі (Ямайка) - 11.05

6. Шэран Сімпсан (Ямайка) - 11.07

7. Дэбі Фергюсон (Багамы) - 11.16

8. ЛаТаша Каландэр (ЗША) - 11.18

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках