19 красавiка 2024, Пятніца, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З лякарні, дзе надавалі дапамогу пацярпелым пры выбуху пад Северадзвінскам, канфіскавалі дакументы

7
З лякарні, дзе надавалі дапамогу пацярпелым пры выбуху пад Северадзвінскам, канфіскавалі дакументы

З лекараў, медсясцёр і санітараў узялі падпіскі пра неразгалошванне абставін надання дапамогі.

Як паведамляе «Эхо Москвы», пра гэта піша «Новая газета» са спасылкай на аднаго з супрацоўнікаў. З ягоных слоў, медыкі абураныя і напалоханыя.

У самой лякарні правялі дэзактывацыю, вакол выкасілі ўсю траву. Праз два дні пасля гэтых падзей, дазіметрычны кантроль не выявіў доз радыяцыі ў лякарні.

Дагэтуль газета Moscow Times пісала са спасылкай на крыніцы, што медыкаў, якія надаюць дапамогу пацярпелым пры выбуху ракеты 8 жніўня, не папярэдзілі пра радыяцыю. Выданне сцвярджае, што пазней у мышачнай тканцы аднаго з лекараў выявілі радыеактыўны нуклід цэзій-137. Зрэшты, улады гэта адмаўляюць.

Вынікі апрамянення могуць праявіцца праз шмат гадоў, - сказаў старшы навуковы супрацоўнік універсітэцкага каледжа Лондана Уладзімір Пастухоў. Пастухоў дадаў, што цяпер трэба рэгулярна правяраць жыхароў Архангельскай вобласці праз рызыку развіцця анкалогіі.

Аднак, мясцовыя ўлады сёння заявілі, што не бачаць прычын для абследавання жыхароў тэрыторыі, размешчанай недалёка ад палігона, дзе адбыўся выбух. Начальнік Нёнакскага тэрытарыяльнага аддзела адміністрацыі Северадзвінска Валерый Машынкоў сказаў, што ніякіх адхіленняў у пробах вады і паветра не знайшлі. «Усё ў норме, навошта мы будзем абследаваць людзей, калі няма прычын для абследавання?», - дадаў чыноўнік.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках