25 красавiка 2024, Чацвер, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знойдзены катэджны пасёлак, «замацаваны» за Расейскай Федэрацыяй?

38
У Менску знойдзены катэджны пасёлак, «замацаваны» за Расейскай Федэрацыяй?
ФОТА: ЯНДЕКС.ПАНОРАМЫ

Выяўляецца, у Менску існуюць закрытыя катэджныя пасёлкі з кантрольна-прапускнымі пунктамі на ўваходзе.

Telegram-канал Volna заўважыў дзіўны статус закрытага катэджнага пасёлка каля Цнянскага вадасховішча, які будаваўся з 2014 года, піша «Онлайнер». У сярэдзіне жніўня менчукі заўважылі, што яго тэрыторыя абнесеная высокім парканам з КПП і ўваход на яе арганізаваны толькі па прапусках. А цяпер з'явіліся яшчэ больш дзіўныя навіны: згодна з публічнай мапай, размешчанай на сайце адміністрацыі Савецкага раёна, тэрыторыя «замацаваная» за Расейскай Федэрацыяй. У адміністрацыі Савецкага раёна сцвярджаюць, што гэта тэхнічная памылка і тэрыторыя замацаваная за ЗТАА «Дана Астра»

Вось як у гэты момант выглядае публічная мапа, размешчаная на сайце адміністрацыі Савецкага раёна. Суседняя лесапаласа замацаваная за ВКУП «Менская лесапаркавая гаспадарка», гаражы на Халтурына - за гаражным масівам №5, Цнянскае вадасховішча за КУП «Мінскводаканал». А элітны катэджны пасёлак агульнай плошчай блізу 153 тысяч квадратных метраў - за Расейскай Федэрацыяй.

У адміністрацыі Савецкага раёна сцвярджаюць, што такі статус катэджнаму пасёлку прысвоены памылкова:

- Дзякуем за тое, што вы звярнулі на гэта ўвагу. Гэта тэхнічная памылка, цяпер мы пішам у Менгарвыканкам, каб яны яе выправілі. Мы разбіраемся, як магла здарыцца такая памылка. У рэчаіснасці зямля замацаваная для добраўпарадкавання і ўтрымання эксплуатацыі тэрыторыі. Гэта значыць, што той, за кім замацаваная тэрыторыя, павінен глядзець за яе санітарным і тэхнічным станам. Канкрэтна гэтая тэрыторыя замацаваная за ЗТАА «Дана Астра», - пракаментавалі ў раённай адміністрацыі.

Ці можа забудоўшчык ставіць КПП?

Паўмесяца таму беларуская гімнастка Меліціна Станюта наважыла пашпацыраваць па вуліцы, названай імем сваёй бабулі Стэфаніі Станюты, але не змагла: вялікая частка вуліцы знаходзілася на тэрыторыі закрытага катэджнага пасёлка. «На ўваходзе ў гэтую вуліцу за парканам міліцыянтка адправіла мяне па дазвол на шпацыр па гэтай вуліцы ў Дана мол, спасылаючыся на тое, што там ідзе нейкая будоўля», - напісала дзяўчына ў сваім Instagram.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

В Минске есть улица имени Стефании Станюты . Но прогуляться мне по ней оказалось крайне проблематично 🤔. ⠀ На входе в эту улицу за забором милиционер отправила меня за разрешением на прогулку по этой улице в Дана молл , ссылаясь на то , что там идет какая-то стройка . " Иначе вас заберут❌❌ " были ее слова . ⠀ Позвонила , в контакт-центр @danamallminsk с этой просьбой ( пустить погулять 🚶‍♀️ ) . Там удивились и направили в отдел продаж . Там тоже удивились , ушли думать 🤷‍♀️ и повесили трубку . ⠀ Как правнучке и внуку пройтись по улице прабабушки ? ⠀

Публикация от Melitina Staniouta (@melitinastaniouta)

Пост звярнуў на сябе ўвагу СМІ, бо мала хто з менчукоў ведаў, што ў сталіцы існуюць закрытыя катэджныя пасёлкі з кантрольна-прапускнымі пунктамі на ўваходзе. Які статус гэтай тэрыторыі і ці законна не пускаць на яе гараджан? Дакладнага адказу на гэтае пытанне дагэтуль ніхто не даў.

- Ці законна, што гэтая тэрыторыя абгароджаная ад мінакоў? - пацікавіліся журналісты ў адміністрацыі Савецкага раёна.

- Гэта прыватная тэрыторыя. Гэтая зямля належыць забудоўшчыку на праве арэнды. Гэта не зямля агульнага карыстання. Той, каму гэтыя землі выдадзеныя ў арэнду, можа абмяжоўваць доступ на гэтую тэрыторыю. Гэта закон аб зямлі.

- Значыць, іншыя забудоўшчыкі, якім выдадзеная зямля пад будаўніцтва пэўных аб'ектаў, таксама могуць абмяжоўваць уваход на такую тэрыторыю?

- Першы намеснік ужо даваў «Комсомольской правде» інфармацыю ў гэтым пытанні.

- Так, я чытала той артыкул, і першая намесніца сказала толькі тое, што зямля выдадзеная для будаўніцтва катэджнага пасёлка. Але гэта не адказ на наша пытанне, - і мы паўтарылі пытанне.

- Мы вам ператэлефануем, - паабяцалі ў адміністрацыі Савецкага раёна.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках