29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е да канца тыдня

Якім будзе надвор'е да канца тыдня

Прагноз на некалькі найбліжэйшых дзён.

22 жніўня варункі надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе, уначы і раніцай ва ўсходняй палове краіны захаваецца ўплыў франтальнага падзелу, паведамляе Гідрамет.

Чакаецца пераменная воблачнасць. уначы і раніцай пераважна ва ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Удзень у асноўным без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўночны сярэдні пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+15°С, на паўднёвым усходзе +16..+18°С, максімальная - у сярэдзіне дня +19..+25°С. Атмасферны ціск уначы будзе інтэнсіўна расці, удзень істотна не зменіцца.

У наступныя два дні 23 і 24 жніўня варункі надвор'я ў нашай краіне будзе вызначаць антыцыклон, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў слабы туман. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра ўначы +7..+14°С, удзень +20..+27°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках