19 красавiка 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 прадуктаў, якія змяшчаюць ёд

Топ-5 прадуктаў, якія змяшчаюць ёд

Ёд - жыццёва важны мікраэлемент.

Без яго парушаюцца практычна ўсе абменныя працэсы ў арганізме. Асноўная функцыя ёду - удзел у сінтэзе гармонаў шчытападобнай залозы, піша healthinfo.ua. Гэтыя гармоны рэгулююць функцыі нервовай сістэмы, імуннай, сардэчна-сасудзістай, касцёва-цягліцавай, органаў стрававання, а таксама рэпрадуктыўную функцыю. Больш за палову насельніцтва нашай краіны ў той ці іншай ступені пакутуе ад недахопу ёду - сярэднестатыстычнае спажыванне ёду расейцамі складае 40-80 мкг у дзень, што ў 2-3 разы менш за фізіялагічныя патрэбы арганізма.

Як вызначыць дзённую норму ёду?

У арганізме ёд не назапашваецца, таму сезонная прафілактыка ў выглядзе ўжывання прадуктаў, што ўтрымліваюць ёд, ці прэпаратаў на працягу 1-2 месяцаў неэфектыўная. Ёд павінен паступаць у арганізм з ежай штодня. Патрэба ў ёдзе залежыць ад узросту і фізіялагічнага стану арганізма. Сутачная норма вар'іруецца ад 90 да 250 мкг. Самая высокая патрэбнасць 250 мкг - у цяжарных і жанчын, што кормяць. Трохі меншая патрэба - 150 мкг у дарослых і падлеткаў старэйшых за 12 гадоў. Школьнікам 7-12 гадоў неабходна 120 мкг у дзень. Дзецям да 7 гадоў - 90 мкг у дзень.

Як папоўніць дэфіцыт ёду?

Для папаўнення дэфіцыту мікраэлементаў часта ўжываюць лекавыя прэпараты і БАДы. Аднак нельга забывацца на тое, што бескантрольны прыём такіх прэпаратаў можа прывесці да лішку мікраэлементаў у арганізме, які не менш шкодны, чым іх недахоп. Недахоп ёду трэба кампенсаваць харчовымі прадуктамі, багатымі гэтым мікраэлементам.

Спіс прадуктаў з высокім утрыманнем ёду:

ёдаваная соль

Ужыванне ў ежу ёдаванай солі - самы просты і даступны спосаб папоўніць недахоп ёду ў арганізме. У адным граме ёдаванай солі - 40 мкг ёду. Ужываючы ў ежу пяць грамаў солі ў дзень, вы забяспечваеце штодзённую норму.

Марская капуста

Галоўнай крыніцай ёду з'яўляюцца марскія водарасці (бурыя марскія водарасці, марская капуста або ламінарыя). 20-50 г марской капусты забяспечвае сутачную норму спажывання гэтага мікраэлемента. Утрыманне ёду ў марской капусце вагаецца ад 100 да 700 мкг у 100 г і залежыць ад часу збору і віду багавіння.

Марская рыба і морапрадукты

Траска, пікшы, мінтай, хек, камбала, селядзец, кальмары, крэветкі, вустрыцы - багацейшыя крыніцы ёду. Утрыманне мікраэлемента ў 100 г знаходзіцца ў межах 60-400 мкг і таксама залежыць ад віду і спосабу гатавання.

Гародніна, садавіна і ягады

Утрыманне ёду ў раслінных прадуктах не гэткае вялікае, але пры ўмове дастатковага штодзённага спажывання яны таксама забяспечваюць папаўненне пэўнага недахопу ёду. Асабліва багатыя ёдам: буракі, рэдзька, спаржа, морква, фасоля, шпінат, цыбуля, хурма, фейхоа, чорныя парэчкі, слівы, яблыкі, клубніцы, маракуя, чарэшня, чарнасліў.

Арэхі

Кедравыя і грэцкія арэхі па ўтрыманні ёду істотна пераўзыходзяць большасць прадуктаў расліннага паходжання. Рэгулярнае ўжыванне арэхаў - добры спосаб прафілактыкі ёдадэфіцыту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках