20 красавiка 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта чыноўнікам трэба выдаваць заробак бракаванымі прадуктамі»

43
«Гэта чыноўнікам трэба выдаваць заробак бракаванымі прадуктамі»

Па Беларусі пракацілася хваля абурэнняў на прадпрыемствах.

На Глыбоцкім малочнакансервавым камбінаце, дзе працуе 800 чалавек, спее бунт. Замест грошай прадпрыемства хоча разлічыцца з працаўнікамі бракаванай прадукцыяй - стэрылізаваным малаком і смятанай.

На жаль, у Беларусі ўсё часцей становіцца вядома пра збанкрутаваныя прадпрыемствы, работнікаў, якія засталіся без заробкаў, або пра тых, каму выдалі заробленае - прадукцыяй.

Пракаментаваць сітуацыю, якая склалася сайт Charter97.org папрасіў прафесійнага юрыста, вядомага прававога інспектара працы незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці Леаніда Судаленку:

- Працаўнікам Глыбоцкага малочнакансервавага камбінату трэба браць у рукі працоўную дамову або кантракт паміж наймальнікам і работнікам, і ўважліва чытаць пра форму аплаты працы. Калі там напісана, што бракаванай смятанай і малаком наймальнік мае права часткова разлічвацца з работнікам, то тады гэта правамерна. Я ж глыбока ўпэўненая, што ў працоўным кантракце напісана, што разлік можа быць толькі грашыма.

Адпаведна, работнік у праве адмаўляцца ад прадуктаў і далей звярнуцца ў суд за спагнаннем заробку. Падкрэслю, работнік мае поўнае права не згаджацца. Закон на яго баку.

Разлік сапсаванай прадукцыяй мы ўжо праходзілі ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. Мабыць, практыка з хвацкіх 90-ых вярнулася ў Глыбокае. Хоць, тады яшчэ варта ўспомніць, як у 1991 годзе ў Беларусі пачалася агульнанацыянальная забастоўка.

- У Беларусі апошнім часам пачасціліся выпадкі выдачы заробкаў прадукцыяй ці ўвогуле нявыплаты грошай месяцамі. Што гэта гаворыць пра сітуацыю ў краіне?

- Усё проста - краіну давялі да ручкі. Заўтра наогул могуць перастаць плаціць заробак! На жаль, беларуская эканоміка, чарговым разам, паказала сваю нежыццяздольнасць у рынкавых умовах. У нас у краіне - планавая эканоміка, якая не можа сёння існаваць. Яна сама сябе зжыла ўжо даўнютка.

Той факт, што пакуль яшчэ ўраду атрымліваецца прадпрыемства напампоўваць грашыма, не кажа пра тое, што заўтра таксама будзе такая магчымасць. Прайшоў той час. Усе імкліва мяняецца і ўлады страцілі час, калі можна было ствараць новыя працоўныя месцы, прыцягваць інвестыцыі і выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, а не проста гнаць тавары на склад. Атрымліваецца, людзі прыходзяць на прадпрыемствы, працуюць, а прадукцыя не карыстаецца попытам. Дзікунства! Тое, што цяпер паходзім у Глыбокім, яркае пацвярджэнне маіх слоў.

- На камбінаце ў Глыбокім працуе 800 чалавек. Што рабіць тым у якіх дзеці, крэдыты? Бо школьныя прыналежнасці не купіш за пратэрмінаваную смятану...

- Асабіста я бачу некалькі варыянтаў. Людзі могуць сысці ў самазанятасць. Можа, хтосьці гатовы з'ехаць на заробкі ў краіны ЕЗ. Яшчэ варыянт - змагацца за свае правы, бараніць інтарэсы сям'і ўсімі законнымі спосабамі.

- Што больш за ўсё турбуе людзей, якія прыходзяць да вас на прыём, як інспектара прафзвязу РЭП?

- Самая гарачая тэма цяпер - недахоп грошай. На атрыманы заробак многія не могуць элементарна пракарміць сям'ю. Не кажучы ўжо пра назапашванне нават маленькай сумы грошай. Увогуле, самая актуальная праблема сёння ў Беларусі - накарміць сям'ю і выжыць у гэтых умовах.

Беларуская эканоміка трывае крах па ўсіх франтах. Яна паказала сваю нежыццяздольнасць. Думаю, да шматлікіх ужо дайшло, што сітуацыю трэба кардынальна мяняць. Мадэль, якую выбрала беларускае кіраўніцтва, зазнае фіяска.

Беларусам трэба дамагацца сваіх заробкаў, ісці ў незалежныя прафзвязы, якія гатовыя падставіць плячо. Нам трэба памятаць сваю гісторыю. Мы ўмеем даць адпор.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках