28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захараў паабяцаў прарыў у беларускім хакеі ў найбліжэйшыя два-тры гады

31
Захараў паабяцаў прарыў у беларускім хакеі ў найбліжэйшыя два-тры гады
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Новы трэнер нацыянальнай каманды зрабіў адважную заяву.

Новапрызначаны галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі Міхаіл Захараў распавёў пра свае планы. «У найбліжэйшыя два-тры гады ўзровень нашага хакея пойдзе ўверх, - цытуе словы спецыяліста «Прессбол». - Ён не будзе падаць так, як сёння. Ужо ёсць сякія-такія напрацоўкі».

Захараў пакуль не гатовы казаць пра склад трэнерскага штаба. Ён паабяцаў, што не будзе прымаць рашэнні аднаасобна, яны будуць «калегіяльнымі».

«Адказнасць сур'ёзная, наперадзе, у 2021 годзе, чакаецца чэмпіянат свету ў Менску, - кажа Міхаіл Захараў. - ...На жаль, няма гульцоў узроўню Калюжнага, Грабоўскага, Касціцыных. Што ж, будзем працаваць і ісці далей. Ніхто рукі не апускае. ёсць задачы, і іх трэба выконваць. Але зможам гэта зрабіць толькі ў саюзе з федэрацыяй і калегамі».

Захараў быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі 20 жніўня выканкамам Федэрацыі хакея Беларусі. Яму 57 гадоў. Захараў - у мінулым вядомы беларускі хакеіст, 16 гадоў з'яўляецца галоўным трэнерам сталічнага «Юнацтва». Ён ужо ўзначальваў каманду раней (на чэмпіянатах свету 2004 і 2005 гадоў, у алімпійскай кваліфікацыі 2005-га, на Алімпіядзе 2010 года), але значных поспехаў з ёй не дасягнуў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках