26 красавiка 2024, Пятніца, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захараў зменіць Сідарэнку на пасадзе галоўнага трэнера каманды Беларусі ў хакеі

9
Захараў зменіць Сідарэнку на пасадзе галоўнага трэнера каманды Беларусі ў хакеі
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ
BELARUSHOCKEY.COM

Засталося толькі зацвердзіць кандыдатуру на выканкаме федэрацыі.

Новым галоўным трэнерам каманды Беларусі ў хакеі стане Міхаіл Захараў. Ён адзіны кандыдат на гэтую пасаду. Засталося толькі зацвердзіць кандыдатуру на выканкаме федэрацыі, піша tut.by.

Міхаіл Захараў з'яўляецца самым тытулаваным трэнерам чэмпіянатаў Беларусі. Каманду Беларусі ён узначальваў двойчы, але абодва разы на непрацяглы час. У 2005 годзе ён пакінуў каманду пасля няўдачы ў алімпійскай кваліфікацыі, калі наша каманда саступіла Латвіі 4:5. У той гульні беларусаў задавальняла нічыя, а ў сярэдзіне трэцяга перыяду яны вялі 4:2.

Захараў таксама кіраваў камандай на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, змяніўшы перад Гульнямі Глена Хэнлана. Тады беларусы занялі дзявятае месца, падолеўшы Нямеччыну, але саступіўшы Швэцыі, Фінляндыі і Швайцарыі.

Зараз Міхаіл Захараў зменіць Андрэя Сідарэнку, які прапрацаваў з камандай адзін сезон. Пад кіраўніцтвам Сідарэнкі Беларусь заняла другое месца на чэмпіянаце свету ў хакеі ў першым дывізіёне, падолеўшы Літву, Славенію, Вугоршчыну і саступіўшы Казахстану і Паўднёвай Карэі.

Сідарэнка выказаў жаданне працягнуць працу з камадай, але не атрымаў прапановы аб падаўжэнні кантракту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках