25 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежскія СМІ: Домрачава і Б'ёрндален пераехалі ў Манака

29
Нарвежскія СМІ: Домрачава і Б'ёрндален пераехалі ў Манака

Зорная сям'я падумвае над супольным бізнэсам.

Нарвежскае выданне Kapital апублікавала матэрыял пад назвай «Б'ёрндален пераязджае ў Манака». У ім паведамляецца, што Б'ёрндален з Домрачавай цяпер жывуць у партовай частцы горада і падумваюць над супольным бізнэсам, паведамляе sports.ru.

Жылы комплекс у партовай частцы Манака - афіцыйнае месца пражывання легендарнага біятланіста, які скончыў кар'еру ў 2018 годзе. Шмат гадоў нарвежац жыў у Аўстрыі.

Для пачатку Б'ёрндален з жонкай арандуюць кватэру ў вялікім комплексе ў партовай частцы горада на Міжземным моры. Нягледзячы на вельмі нізкія падатковыя стаўкі ў Манака, валодаць або здымаць жыллё тут каштуе цэлае багацце. Арэнда аднапакаёвай кватэры 61 квадратны метр у тым жа будынку, дзе Б'ёрндален здымае сваю большую, каштавацьме 4,3 тысячы еўраў.

- Рынак жылля ў Манака абмежаваны. Я пакуль што нічога не набыў, але шукаю варыянты. Паглядзім, ці здолею, - паведаміў Б'ёрндален Kapital.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках