29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў паведамленні аб мінаванні: У Менску эвакуююць наведвальнікаў некалькіх гандлёвых і бізнэс-цэнтраў

Зноў паведамленні аб мінаванні: У Менску эвакуююць наведвальнікаў некалькіх гандлёвых і бізнэс-цэнтраў

Паведамляць аб мінаванні будынкаў у Менску пачалі з самай раніцы 19 жніўня.

У Менску эвакуююць наведвальнікаў некалькіх гандлёвых цэнтраў і офіснага будынка. Пра гэта паведамляюць у сацсетках відавочцы.

Паводле інфармацыі карыстальнікаў tut.by, людзей эвакуююць з гандлёвых цэнтраў «Галерэя Менск», «Галілеа», «Дана Мол», «Сталіца». Гэта звязваюць з паведамленнямі аб мінаванні будынкаў. Эвакуацыю праводзяць таксама з бізнэс-цэнтра «Рубін Плаза», дзе знаходзіцца офіс «Онлайнера».

«На сувязі групоўка Orwell! Паведамляем, што замінаваны (трынітраталуол) будынак медыякампаніі «Онлайнер» (Дзяржынскага 5-613). Выбуховая прылада забяспечаная таймерам. Дэтанацыя можа адбыцца ва ўсякі час з моманту адкрыцця гэтага ліста. Шчаслівага палёту!» - цытуе сайт ліст, які прыйшоў у рэдакцыю.

Прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла ў Telegram-канале:

«У розныя арганізацыі Менска прадаўжаюць паступаць паведамленні пра небяспеку. У гэтай сувязі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў прымаюцца дадатковыя захады бяспекі. У гандлёвых цэнтрах, гасцініцах і іншых аб'ектах прадаўжаюць працу сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы».

Паведамляць аб мінаванні будынкаў у Менску пачалі з самай раніцы 19 жніўня. У першай палове дня праз гэта давялося эвакуяваць блізу дзвюх тысяч чалавек. Людзей выводзілі з будынкаў сталічнага чыгуначнага вакзала, Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», гатэляў «Юбілейны», «Вікторыя Алімп», «Гарні», «Беларусь». Акрамя таго, у Магілёве следчыя агледзелі працоўнае месца спецыяліста, дзе размяшчаецца кантакт-цэнтр БЧ. Туды прыйшло паведамленне аб мінаванні сталічнага чыгуначнага вакзалу.

На месцы выязджалі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы. Ні на адным аб'екце выбуховых прыладаў не выявілі. Праваахоўныя органы высвятляюць абставіны здарэння. Паводле ранішняга паведамлення аб «мінаванні» распачалі крымінальную справу пра заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку (ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса).

З пачатку года Следчы камітэт пачаў 35 крымінальных спраў аб заведама непраўдзівых паведамленнях аб небяспецы. Устанавілі 14 асоб, датычных да такіх паведамленняў, паводле шасці крымінальных спраў ужо ёсць абвінаваўчы прысуд.

За загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжаная крымінальная адказнасць, якая наступае з 14 гадоў. Акрамя таго, грошы, якія экстранныя службы выдаткавалі на праверку, давядзецца выплачваць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках