18 красавiка 2024, Чацвер, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браць ці не браць

12
Браць ці не браць

Як Беларусь ідзе па небяспечнай дарожцы.

У сетцы шпацыруе інфармацыя, апублікаваная РБК, згодна з якой менавіта Беларусь стала найбуйнейшым даўжніком Расеі сярод усіх краін свету, піша «Салiдарнасць».

На падставе гэтай інфармацыі, на 1 чэрвеня 2019 года наша краіна завінавацілася расейскім крэдыторам больш за 7,5 мільярда даляраў. Прычым, за апошнія сем гадоў гэтая сума вырасла ўдвая. Але ўражвае больш за ўсё нават не гэта.

У спісе разам з нашай краінай фігуруюць яшчэ два буйных даўжнікі Расеі - Украіна і Венесуэла.

Абедзве гэтыя краіны, як і Беларусь, цягам доўгага часу былі падсаджаныя на расейскую крэдытную «іголку». Прычым, расейскія грошы часцей за ўсё з'яўляліся альтэрнатывай, якая дазваляла не браць крэдыты ад МВФ (чытай - ад ЗША і ўсяго заходняга свету).

І выбар тут быў даволі просты.

Альбо атрымаць крэдыт ад МВФ - у гэтым выпадку ад краіны, як правіла, патрабавалася праводзіць рэформы: памяншаць дзяржаўнае рэгуляванне, змагацца з карупцыяй, падтрымліваць малы і сярэдні бізнэс. Груба кажучы, ісці паводле заходняга шляху развіцця.

Альбо ўзяць расейскія грошы, для якіх не трэба праводзіць рэформы. А ўсяго толькі ў кулуарах дамовіцца аб «распілоўваннях», адкатах, газаправодах, вайсковых базах і іншай геапалітыцы. А гэта - ужо расейскі шлях у класічным выкананні.

Фактычна, гэта выбар паміж сіняй і чырвонай таблеткай, як у фільме «Матрыца». У выбары паміж расейскім крэдытам і крэдытам ад МВФ краіны робяць лёсавызначальны выбар, які заўсёды мае адпаведныя наступствы.

Які лёс у выніку спасціг Венесуэлу і Украіну, эканоміка якой прыйшла да краху яшчэ ў часы Януковіча, усім добра вядома. І тое, што Беларусь выявілася ў такой незайздроснай кампаніі, павінна выклікаць сур'ёзныя асцярогі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках