19 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцечка інфармацыі: Да чаго можа прывесці «Брэкзіт» без пагаднення

4
Уцечка інфармацыі: Да чаго можа прывесці «Брэкзіт» без пагаднення

У Вялікабрытаніі могуць узнікнуць праблемы з пастаўкамі медыкаментаў і харчавання.

Вялікабрытаніі пагражаюць «значныя» збоі, калі яна выйдзе з ЕЗ без дасягнення гандлёвага пагаднення. Пра гэта гаворыцца ў дакументах, якія апынуліся ў распараджэнні газеты Sunday Times, паведамляе «Голос Америки».

Перабоі з пастаўкамі медыкаментаў, харчавання і паліва могуць працягнуцца да паўгода, гаворыцца ў мемарандумах.

«Дасье дае рэдкую магчымасць зірнуць на сакрэтную падрыхтоўку, якую вядзе ўрад, каб пазбегнуць катастрафічнага калапсу ў нацыянальнай інфраструктуры», - адзначае выданне.

Прэм'ер-міністр Барыс Джонсан заявіў, што Вялікабрытанія пакіне ЕЗ 31 кастрычніка без падпісання дамовы, калі ёй не ўдасца перагледзець пагадненне з блокам, дасягнутае яго папярэдніцай Тэрэзай Мэй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках