24 красавiка 2024, Серада, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пяцігодка» санкцый адкінула Расею ў 90-я

«Пяцігодка» санкцый адкінула Расею ў 90-я

Працэс ужо не спыніць.

Сёлета спаўняецца пяць гадоў, як супраць Расеі былі ўведзеныя першыя санкцыі за анэксію Крыма і акупацыю часткі Данбаса, піша блогер Злы адэсіт для inforesist.org.

І гэтыя абмежаванні, як эканамічнага, так і палітычнага характару, названыя некаторыя афіцыйнымі асобамі і экспэртамі з РФ «дабратворнымі», павольна, але ўпэўнена робяць сваю зусім не дабратворную справу.

Так, за першую «пяцігодку» эканоміка Расеі ў 7,5 разоў адстала ад сусветнай, у 6 разоў ад эканомікі ЗША і, увага, у 20 разоў ад эканомікі Кітая!

На сёння ў Расеі можа пахваліцца прыбыткам толькі сыравінная галіна. Здабыча нафты, газу і вугалю ўсе гэтыя гады дэманстравала рост, задавальняючы патрэбы Крамля ў рэалізацыі яго рэваншысцкіх праектаў. Але, цалкам магчыма, сёлета ўпершыню сыравінныя галіны расчаруюць Белакаменную, пасрэднымі продажамі ў Еўропу газу, падзеннем, як экспарту, так і коштаў нафты.

Але гэта ўжо будзе падвядзенне вынікаў у канцы года, а пакуль вернемся да «пяцігодкі» санкцый.

За пяць гадоў гандаль у РФ спікіраваў на 13%, ледзь хутчэй дэградаваў сектар камунальных паслуг, змяншэннем на 15%. Падзенне рэальных даходаў расейцаў, якое можна параўнаць з падзеннем 1990-х, пацягнула на дно дзейнасць хатніх гаспадарак, праселых на 9%.

Цікавыя паказчыкі ў галіне hi-tech. Так, сектар высокакваліфікаваных паслуг і навуковых даследаванняў асеў на 3,5%, а вытворчасць высокатэхналагічных тавараў на 2,7%. Здавалася б, не шмат, у параўнанні з астатнімі сектарамі, але ў рэчаіснасці статыстыка ў гэтым сектары стала весціся толькі тры гады таму.

Такім чынам, дэградацыя расейскай эканомікі, якой Пуцін паставіў мэту да 2024 года ўвайсці ў ТОП-5 эканомік свету, прадаўжаецца, прычым пераходзіць у рэжым «сямімільных крокаў». Бо з кожным годам санкцыйны цяжар толькі ўскладняе рух...нават не наперад або назад, а наогул, хоць кудысьці!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках