20 красавiка 2024, Субота, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове знайшлі застрэленым бізнэсоўца з атачэння алігарха Плахатнюка

1
У Малдове знайшлі застрэленым бізнэсоўца з атачэння алігарха Плахатнюка
ФОТА: TASS

На месцы інцыдэнту знойдзеная запіска.

У Малдове на трасе R-6 знайшлі застрэленым Юрыя Лункашу з атачэння збеглага алігарха Уладзіміра Плахатнюка.

Як паведамляе Noi.md, блізкі сябар алігарха стрэліў сабе ў галаву і памёр на месцы здарэння.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 17 жніўня.

Са слоў кіроўцы Лункашу, які выклікаў паліцыянтаў, бізнэсовец папрасіў яго пакатацца, каб падыхаць свежым паветрам.

У шляху Лункашу папрасіў спыніць аўто ў полі і напісаў запіску наступнага зместу: «Белы домік я набыў у 2017 годзе, я быў інвестарам».

Кіроўца распавёў, што Лункашу выйшаў з машыны, пасля чаго стрэліў сабе ў галаву з пісталета Astra №85 034, калібру 6.35.

Са слоў крыніц Noi.md, Лункашу з'яўляецца блізкім сябрам Плахатнюка.

Нагадаем, што ва ўрадзе Малдовы анансавалі расследаванне магчымага вываду сродкаў з краіны кіраўніком Дэмакратычнай партыі Уладзімірам Плахатнюком.

Вядома, што Плахатнюк пакінуў краіну пасля змены ўлады. Улады Малдовы звярнуліся да Украіны з просьбай дапамагчы ўстанавіць месцазнаходжанне малдаўскага алігарха.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках