18 красавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Трамп прыціскае эканоміку Расеі

9
Bloomberg: Трамп прыціскае эканоміку Расеі

Амэрыканскі прэзідэнт цісне на Пекін і тым самым робіць балюча Маскве.

Стаўка Крамля на тое, што распыленая эканоміка Расеі нарэшце пачне хутчэй расці ў другім паўгоддзі 2019-га года, відавочна, зазнае крах. Бо міжнародны попыт на сыравіну слабее праз глабальную гандлёвую вайны. Міністр эканомікі РФ Максім Арэшкін прызнаў, што расейскі экспарт скараціўся на 14%. А экспарт вугалю «імкліва падае». З’яўляючыся найбольшым экспарцёрам энэрганосьбітаў, Расея моцна залежыць ад попыту на паліва ды іншую сыравіну за мяжой, - піша Bloomberg (пераклад - УНІАН unian.net).

«Відавочна, што гандлёвая вайна і адступленне ад глабалізацыі моцна закране сусветную эканоміку і націсне на прамысловасць і кошт сыравіны. Вядома ж, мы адчуем наступствы», - сказаў Арэшкін.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп развязаў гандлёвую вайну з Кітаем, стварыўшы ціск на глабальную эканоміку і выбіўшы з-пад ног недаразвітых эканомік, такіх як Расея, апору, на якой яны планавалі пабудаваць эканамічны рост праз павелічэнне дзяржаўных выдаткаў.

Арэшкін трапіў у нявыкрутку праз ціск, бо пяць гадоў падзенне даходаў скарачае папулярнасць Уладзіміра Пуціна. А гэта выліваецца ў тое, што расейцы ўсё часцей выходзяць на пратэсты. У студзені-сакавіку эканоміка РФ вырасла толькі на 0,5%.

І эканамісты, апытаныя Bloomberg, чакаюць, што ў другім паўгоддзі гэты паказчык будзе складаць толькі 0,8%.

«Паводле найлепшага сцэнару ў другім квартале эканамічны рост Расеі быў на ўзроўні 0,8%. Але ён мог быць яшчэ ніжэйшы. Ключавыя індыкатары кажуць, што Расея ў жорсткай стагнацыі або нават амаль у рэцэсіі», - кажа прафесар маскоўскай «Новай эканамічнай школы» Алег Шабанаў.

Інвеставанне ў дзяржаўны план выдаткаў на 400 мільярдаў даляраў меўся ўзмацніць эканамічны рост. Але экспэрты кажуць, што эфэкт будзе вельмі стрыманы. План пад назвай «Нацыянальныя праекты» стаў часткай мэты Пуціна павялічыць УБП на душу насельніцтва як мінімум на палову да сярэдзіны наступнага дзесяцігоддзя.

Новыя санкцыі, уведзеныя на мінулым тыдні, забараняюць інвестарам з ЗША купляць новыя пазыковыя паперы не ў рублях яшчэ больш абмяжуе доступ Расеі да заходніх спецыяльных ведаў і фінансавання, неабходных для аднаўлення расейскай эканомікі.

Такога меркавання пільнуюцца экспэрты Moody's. МВФ, які надоечы знізіў прагноз для Расеі, мяркуе, што санкцыі ўжо забралі 0,2% у штогадовага росту з 2014 года. У фондзе ўважаюць, што сёлета глабальная эканоміка павялічыцца на 3,2%, а налета - на 3,5%.

Але цяперашні ўзровень, ніжэйшы за 3,3%, будзе самым слабым з 2009 года. «Попыт на сыравіну слабее, калі перспектывы Кітая так або інакш пагаршаюцца. І гэта асабліва важна для Расеі, бо кітайскі рынак важны для Масквы. Чым горш Кітаю, тым горш і Расеі», - сказала эканамістка Renaissance Capital у Маскве Сафія Данец.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках