23 красавiка 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць трэнера-расіста нацыянальнай каманды Расеі адкрылі справу

8
Супраць трэнера-расіста нацыянальнай каманды Расеі адкрылі справу
Сэрджыа БУЗАТА
ФОТА: УЛАДЗІМІР ПЕСНЯ / РІА НОВОСТИ

Міжнародная федэрацыя валейбола мае намер пакараць трэнера, які паказаў расісцкі жэст.

Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) распачала дысцыплінарную справу ў дачыненні да трэнера жаночай нацыянальнай каманды Расеі Сэрджыя Бузата, які паказаў расісцкі жэст. Пра гэта ў суботу, 17 жніўня, са спасылкай на ўласную крыніцу ў прэс-службе арганізацыі паведамляе ТАСС.

Якое пакаранне пагражае спецыялісту, не ўдакладняецца.

Бузата паказаў вузкія вочы пасля перамогі расейскіх валейбалістак над камандай Паўднёвай Карэі ў вырашальным матчы алімпійскага адбору 4 жніўня. У паўднёвакарэйскай федэрацыі жэст палічылі расісцкім і напісалі скаргу ў FIVB. Усерасейская федэрацыя валейбола выказала гатоўнасць прынесці прабачэнні за паводзіны трэнера, але адмовілася яго караць.

Сэрджыа БУЗАТА
ФОТА: УЛАДЗІМІР ПЕСНЯ / РІА НОВОСТИ
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках