У Менску прайшоў Дзень украінскай культуры
11- 17.08.2019, 19:26
- 22,859
Фотарэпартаж.
Сёння ў Верхнім горадзе льецца боршч і танцы гапак - на плошчы Свабоды чарговым разам праходзіць свята ўкраінскай культуры. Гэтым разам у госці прыехалі музыканты з Чарнігава, рамеснікі, кавалі і шмат хто яшчэ, паведамляе «Онлайнер».
На мерапрыемстве працуюць выставы традыцыйнай украінскай вышыўкі, праходзяць майстар-класы ганчарства і кавальскай справы майстроў народнай творчасці, працуюць выставы-продажы. Суправаджаецца ўсё гэта заліхвацкімі ўкраінскімі песнямі і танцамі. Кормяць тут традыцыйнымі для нашых суседзяў стравамі.