19 красавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бразіліі выявілі дыяменты больш старажытныя, чым Месяц

3
У Бразіліі выявілі дыяменты больш старажытныя, чым Месяц
ФОТА: GRAHAM PEARSON

Дыяменты ляжалі некранутымі на працягу больш як 4,5 мільярдаў гадоў каля ядра нашай планеты.

На глыбіні больш за 410 км ніжэй за паверхню Зямлі, каля ядра планеты, навукоўцы выявілі рэзэрвуар з дыяментамі, больш старажытнымі, чым Месяц.

Дыяменты ляжалі некранутыя на працягу больш за 4,5 мільярда гадоў, перш чым узняліся на зямную паверхню з прычыны выбуху вулкана ў Бразіліі. Каб знайсці старажытны рэзэрвуар, дзе яны захоўваліся, міжнародная група навукоўцаў змерала ізатопы (розныя атамныя формы) гелію ў камянях. Іхняе даследаванне апублікаванае ў навуковым часопісе Science.

Капсулы часу

Са слоў даследнікаў, знойдзеныя дыяменты - нешта накшталт «ідэальных капсул часу», якія далі навукоўцам уяўленне аб вірлівым перыядзе развіцця Зямлі неўзабаве пасля яе ўтварэння. У гэты перыяд геалагічная актыўнасць была настолькі віхурнай, што ад першапачатковай структуры маладой планеты амаль нічога не засталося.

Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя актыўныя змены, навукоўцы даўно падазравалі, што дзесьці паміж карой і ядром ёсць абсяг мантыі, якая засталася параўнальна некранутай. Дагэтуль не было ніякіх довадаў яе існавання.

Першыя падказкі з'явіліся ў 1980-х гадах, калі навукоўцы заўважылі, што ў некаторых базальтавых лавах у пэўных месцах на планеце прапорцыя ізатопаў гелію-3 да гелію-4 вышэйшая, чым зазвычай. Яны адлюстроўвалі прапорцыі ізатопаў, выяўленыя на ранніх метэарыты, якія траплялі ў Зямлю.

Гэта сведчыла аб тым, што лава паходзіць з нейкага глыбокага рэзэрвуара ў Зямлі, які не мяняўся на працягу мільярдаў гадоў.

"Такая сітуацыя назіралася ў "базальтах акіянічных астравоў", якія з’яўляюцца лавай, што выходзіць на паверхню з глыбіні Зямлі і ўтварае такія выспы, як Гаваі і Ісландыя" - сказала Сюзэт Цімэрман з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, якая ўзначальвала даследаванне.

Праблема ў тым, што хоць гэтыя базальты ўзнімаюцца на паверхню, навукоўцы могуць вывучыць толькі іх гісторыю. Яны не вельмі шмат ведаюць пра абсяг мантыі, адкуль прыйшла лава.

Гелій ў дыяментах

Каб даведацца больш, даследчыкі вывучылі прапорцыі ізатопаў гелію ў дыяментах, якія ўтварыліся на глыбіні паміж 150 і 230 км ніжэй за зямную кару. "Дыяменты - гэта самае цвёрдае, самае неразбуральнае з вядомых прыродных рэчываў, таму яны ўтвараюць ідэальную капсулу часу, якая дае нам магчымасць зазірнуць глыбока пад Зямлю" - сказала Сюзэт.

ФОТА: GRAHAM PEARSON

Навукоўцы змаглі здабыць газападобны гелій з 23 дыяментаў з абшару Джуіна ў Бразіліі. Яны паказалі характэрны ізатопны склад, які можна было б чакаць ад вельмі старажытнай ёмістасці. Мабыць, газы належаць да часу яшчэ да з'яўлення Месяца.

Вывучаючы дыяменты, навукоўцы вызначылі, што яны паходзяць з абсягу, званага "пераходная зона", якая знаходзіцца на глыбіні паміж 410 і 660 км ніжэй за паверхню Зямлі. Гэта азначае, што рэзэрвуар, які не мяняўся на працягу мільярдаў гадоў, мае знаходзіцца ў гэтым абсягу або пад ім.

Навукоўцы прадставяць сваю працу на Міжнароднай канферэнцыя геахіміі імя В.Гольдшміта ў Барсэлоне ў канцы гэтага месяца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках