29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер з Калінкавічаў распавёў пра катаванні ў Гомельскім СІЗА

16
Блогер з Калінкавічаў распавёў пра катаванні ў Гомельскім СІЗА
ВІТАЛЬ МАНЬКО

Заява была зробленая на судзе.

20 жніўня ў судзе Мазырскага раёна адбудзецца чарговае пасяджэнне паводле справы калінкавіцкага блогера Віталя Манько. Яго абвінавачваюць у пабудове фінансавай піраміды «Элеўрус».

На папярэднім пасяджэнні, якое праходзіла 1 жніўня, блогер заявіў пра ціск і здзекі ў СІЗА.

Паводле інфармацыі праваабарончага сайта «Палеская вясна», разам з Манько паводле справы праходзіць яшчэ шэсць абвінавачаных. Яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Толькі Віталь Манько ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. У Віталя шасцёра дзяцей. Малодшаму сыну дзесьці паўтара года, і больш за год немаўля не бачыць бацькі.

На апошнім пасяджэнні ў пачатку жніўня Манько заявіў хадайніцтва аб змене меры стрымання таксама на падпіску аб нявыездзе, як у астатніх абвінавачаных. Усе сведкі ўжо дапытаныя ў судзе, альбо іх паказанні былі зачытаныя пракурорам або самім судом. Паўплываць на іх, або неяк націснуць ён ужо не зможа.

Далейшае знаходжанне ў СІЗА пагражае жыццю і здароўю Віталя. І гэта галоўная нагода для такога хадайніцтва.

Як тлумачыў сам Віталь, яго змяшчаюць у камеры з антысанітарнымі ўмовамі, іншыя сядзельцы ў камеры паляць, парушаюць правілы, а потым абвінавачваюць у гэтых парушэннях Віталя. У выніку Манько змяшчаюць у штрафны ізалятар. Калі ён знаходзіцца ў адзіночнай камеры, туды нечакана ўрываюцца невядомыя ў масках і пачынаюць збіваць яго. Лекі для яго перадаць таксама немагчыма. Скаргі на дрэнны стан здароўя прымаюцца ўвечары, а доктар можа прыняць толькі на наступны дзень, і то не заўсёды.

Манько падаваў скаргі, іх у яго прымалі, аднак яны нідзе не рэгіструюцца, і зразумець, да каго яны трапілі і як разглядаліся, яму не ўдалося.

Усе гэтыя прычыны пракурор назвала неабгрунтаванымі і недастатковымі, каб змяніць меру стрымання. Суддзя Анатоль Стрэльчанка растлумачыў, што ўсе скаргі на дзейнасць адміністрацыі СІЗА павінен разглядаць суд па месцы знаходжання СІЗА, а гэта суд Цэнтральнага раёна горада Гомеля. Суддзя наважыў прадоўжыць утрыманне Манько пад вартай.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках