29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанец натхніў Сеціва, схуднеўшы на 95 кілаграм

4
Брытанец натхніў Сеціва, схуднеўшы на 95 кілаграм

Цяпер мужчына можа змясціцца ў адной калашыне сваіх старых штаноў.

Бэн Маскрофт з брытанскага Хілсбора схуднеў на 95 кілаграм таму, што не змог ажыццявіць сваю мару. Пра гэта паведамляе Mirror (пераклад - korrespondent.net).

Брытанец, які важыў 176 кілаграмаў, наважыў ажыццявіць даўняе жаданне падняцца на Вялікую кітайскую сцяну. Ужо ў самалёце мужчына адчуў неверагодны дыскамфорт: яму давялося падаўжаць рэмень бяспекі, а адкідны столік не адчыняўся праз яго жывот.

Галоўным узрушэннем для Маскрофта стала тое, што ён проста не змог падняцца па лесвіцы на Вялікую Кітайскую сцяну.

Брытанец вярнуўся дадому з думкай, што пара мяняць сваё жыццё. Ён запісаўся ў адзін з клубаў пахудзення і неверагодна здабыў поспех. Маскрофт схуднеў на 95 кілаграмаў, атрымаў статус чалавека года і знайшоў сабе дзяўчыну.

Цяпер мужчына мог бы ўлезці ў адну калашыну сваіх старых штаноў. Разам з каханай, якую Маскрофт і не спадзяваўся сустрэць, брытанец збіраецца скарыць Вялікую Кітайскую сцяну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках