24 красавiка 2024, Серада, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Times: Чаму Крэмль у тупіку

4
Times: Чаму Крэмль у тупіку

Пратэсты ў РФ могуць выйсці за межы сталіцы.

Пратэстоўцы ў Маскве загналі Крэмль у тупік, піша Times у сваім рэдакцыйным артыкуле.

Каментуючы апошні мітынг з серыі пратэстаў супраць адмовы расейскіх органаў улады рэгістраваць апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую раду, які сабраў блізу 60 000 чалавек выданне піша што ўдзельнікі не збіраюцца адмаўляцца ад сваіх патрабаванняў. І расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін турбуецца праз тое, што пратэсты могуць выйсці за межы сталіцы.

«Ён стаіць перад дылемай: здушыць выступленне незадаволеных, які набірае абароты, ужыўшы рэпрэсіі, або пайсці на саступкі?» - піша выданне.

З аднаго боку, крытыкі Пуціна могуць прывыкнуць да таго, што ціск на ўладу можа даць станоўчы вынік. А з другога, рэпрэсіі штурхаюць уладу на рызыку, бо гэтае лета паказала, што прымяненне сілы да дэманстрантаў толькі падсілкоўвае пратэстныя настроі, піша Times.

Таму расейскаму прэзідэнту застаецца спадзявацца на тое, што пратэсты аціхнуць, як гэта адбылося ў 2012 годзе. Але з эканамічнымі праблемамі ў краіне і са зніжэннем заробкаў, гэта малаверагодна, гаворыцца ў артыкуле.

«Спадару Пуціну ёсць што страчваць, калі ён не справіцца з незадаволенымі, якія разгойдваюць Маскву», - робіць высновы выданне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках