19 красавiка 2024, Пятніца, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты маркі Brent упаў больш чым на 5%

1
Кошт нафты маркі Brent упаў больш чым на 5%

На зніжэнне коштаў на «чорнае золата» паўплывала некалькі фактараў.

Кошты кастрычніцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent упалі да адзнакі $58,23 за барэль, вынікае са звестак таргоў на лонданскай біржы ICE. Дзённае падзенне коштаў перавысіла 5%, паведамляе РБК.

Праз некалькі хвілін кошт нафты адыграў падзенне, і вярнуўся да таргоў на ўзроўні $58,7 - $ 58,8 за барэль. Кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI паменшыўся на 4,94% - да 54,28 даляра за барэль.

Імклівае падзенне коштаў нафты гатунку Brent не звязана з падзеямі нафтавага рынку, а з'яўляецца следствам напружанай сітуацыі на фінансавых рынках ЗША, мяркуе аналітык АКРА Васіль Тануркоў. Ён нагадаў, што ўпершыню за шмат гадоў даходнасць па амерыканскіх дзяржаблігацыях на 2 гады перавысіла даходнасць дзесяцігадовых аблігацый. З ягоных слоў, уносяць свой уклад і наступствы гандлёвых войнаў з Кітаем.

Кошты нафты зніжаюцца на асцярогах запаволення росту сусветнай эканомікі, выкліканыя ў тым ліку і гандлёвымі войнамі, згодны аналітык Raiffaisenbank Андрэй Палішчук. Як следства гэтай боязі, чакаецца і зніжэнне тэмпаў росту попыту нафты. Гэта негатыўна адаб'ецца на балансе рынку, бо здабыча ў ЗША хутчэй за ўсё будзе расці.

Больш за тое, Кітай можа павялічыць закупкі іранскай нафты, ігнаруючы амерыканскія санкцыі, мяркуе экспэрт. У выніку гэтых падзей, нягледзячы на ўгоду АПЕК +, дысбаланс на рынку нафты можа павялічыцца на карысць пакупнікоў, папярэджвае Палішчук. Гэты прагноз часткова пацвярджаюць і звесткі па запасах нафты ў ЗША, якія паказалі істотныя рост запасаў на мінулым тыдні, звяртае ўвагу экспэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках