20 красавiка 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Польшчы: кіруючая партыя з'яўляецца лідарам перадвыбарных рэйтынгаў

Выбары ў Польшчы: кіруючая партыя з'яўляецца лідарам перадвыбарных рэйтынгаў

Парламенцкія выбары ў Польшчы пройдуць 13 кастрычніка сёлета.

За два месяцы да галасавання на парламенцкіх выбарах у Польшчы лідарам рэйтынгу папулярнасці з'яўляецца кіруючая партыя «Права і справядлівасць» (PiS). За партыю былога прэм'ер-міністра Польшчы Яраслава Качыньскага гатовыя прагаласаваць 44 адсоткі выбарцаў, паведамляе «Радыё Польшча».

Апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» на чале з наймацнейшай апазіцыйнай партыяй «Грамадзянскай платформай» (PO) можа разлічваць на 27 адсоткаў галасоў. Гэта чарговае апытанне, у якім лідзіруючую пазіцыю ў перадвыбарным партыйным рэйтынгу з вялікім адрывам займае «Права і справядлівасць».

Згодна з вынікамі Усепольскага апытання, праведзенага 12-13 жніўня інстытутам KANTAR на замову тэлеканалу TVN, выбарчы парог пераадолела б кааліцыя «Левыя» з падтрымкай на ўзроўні 11 працэнтаў, а таксама выбарчы блок «Канфедэрацыя», за які хацела б прагаласаваць 5 адсоткаў апытаных. Па-за парламентам апынулася б Польская сялянская партыя (PSL). Парламенцкія выбары ў Польшчы пройдуць 13 кастрычніка сёлета.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках