19 красавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка РЭП распавяла, чым людзей прыцягвае незалежны прафзвяз

2
Актывістка РЭП распавяла, чым людзей прыцягвае незалежны прафзвяз

У кожнага чалавека ёсць свая гісторыя, як ён прыйшоў у гэтую арганізацыю.

Прадстаўнікі РЭП Аршанскага рэгіёну ў мэтах абмену досведам работы наведалі берасцейскіх калег, піша praca-by.info.

Каардынатар жаночай сеткі ў Воршы Святлана Пазьняк распавяла, як прайшла сустрэча:

- Нашу дэлегацыю з дзесяці чалавек на берасцейскім вакзале гасцінна сустрэлі Зінаіда Міхнюк і Аляксандр Куцанок, якія тут жа арганізавалі цікавую і пазнавальную экскурсію па гістарычных мясцінах горада. Цяпер Берасце святкуе свой тысячагадовы юбілей з дня заснавання. Аршанцы захапіліся самабытнай культурай і сучасным абліччам «заходніх варот Беларусі».

Пасля экскурсіі ў офісе незалежнага прафзвязу мы абмяркоўвалі досвед прыцягнення моладзі і жанчын у свае шэрагі, разгледзелі ідэалагічныя і псіхалагічныя аспекты арганізацыі сістэмы грамадскай дзейнасці. Вельмі важна шукаць індывідуальны падыход да кожнага чалавека, які прыйшоў, як да асобы. Значная частка дзейнасці актывістаў прафзвязу падобная на працу псіхолага - чалавек прыходзіць з праблемай і яму хочацца быць пачутым, атрымаць падтрымку. Гэта не менш каштоўна, чым перамога ў судзе. Часта ў рэгіёнах да прафзвязных актывістаў звяртаюцца як да апошняй надзеі на дапамогу, не атрымаўшы адказы на свае пытанні ад дзяржустаноў і сутыкнуўшыся з абыякавасцю да іх бед.

- Я думаю, што гарызантальныя сувязі паміж рэгіёнамі ў прафзвязе адзін з найважнейшых кампанентаў паспяховай працы. Яны збліжаюць і дапамагаюць у працы, умацоўваюць дружбу і салідарнасць. У кожнага актывіста свая гісторыя, як ён прыйшоў у прафзвязны рух. Сярод актывістак жаночай сеткі нямала тых, хто прыйшоў у крызісных сітуацыях у надзеі атрымаць дапамогу і застаўся, адчуўшы сяброўскае цяпло, адкрытасць і падтрымку.

Святлана Пазьняк падкрэсліла, што жаночая сетку ў Воршы развіваецца, пастаянна ўліваюцца новыя людзі, у тым ліку і моладзь. Іх у прафзвязе прыцягвае магчымасць не толькі абараніць свае правы, але і знайсці аднадумцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках