29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя дэталі візіту Трампа ў Польшчу

3
Сталі вядомыя дэталі візіту Трампа ў Польшчу
ФОТА: KRZYSZTOF SITKOWSKI / KPRP

Кіраўнік Белага дома і прэзідэнт Польшчы наведаюць авіябазу.

Упершыню ў гісторыі прэзідэнты Польшчы і ЗША разам наведаюць вайсковую частку. Падчас візіту амерыканскага лідара - на рубяжы жніўня і верасня - Дональд Трамп і Анджэй Дуда маюць намер разам наведаць авіябазу ў Повідзе.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на RMF24.

Выбар Повідза не выпадковы. 33-і транспартная авіябаза ВПС Польшчы ў Повідзе павінен стаць адным з галоўных элементаў узмоцненай амерыканскай прысутнасці ў Польшчы, пра што абодва прэзідэнты заявілі падчас візіту Дуды ў Вашынгтон у чэрвені.

NATO запланавала пабудаваць у Повідзе вайсковыя склады коштам $260 млн для вайсковай тэхнікі ЗША, а таксама, магчыма, тут будуць размешчаныя знішчальнікі F-35, якія Варшава хоча набыць у ЗША.

На гэты момант там знаходзяцца блізу ста пілотаў 181 эскадрыллі ВПС ЗША Форт-Ворт, штат Тэхас.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прабудзе ў Польшчы з 31 жніўня да 2 верасня. 1 верасня ў Варшаве ён возьме ўдзел у святкаванні 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. Адзначым, што візіт у Варшаву на гэтыя мэты таксама плануе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У чэрвені ў Вашынгтоне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Польшчы Дуда падпісалі абарончае пагадненне, па якім яшчэ 1000 амерыканскіх вайскоўцаў павінны размясціць у Польшчы на ратацыйнай аснове. Цяпер у Польшчы на ратацыйнай аснове знаходзяцца блізу 4500 амерыканскіх вайскоўцаў.

Таксама плануецца будаўніцтва вайсковага аэрадрома «з мэтай падрыхтоўкі або ў выпадку непрадбачаных абставінаў», разгортванне штаба дывізіі ЗША, падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый ЗША «для падтрымкі паветраных, наземных і марскіх аперацый», а таксама размяшчэнне эскадрыллі разведвальных беспілотнікаў ЗША MQ-9.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках