19 красавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ператварыўся ў сумнага і прадказальнага старога

41
Лукашэнка ператварыўся ў сумнага і прадказальнага старога
Фота: «Радыё Свабода»

Эфект Данінга-Кругера ў дзеянні.

Пра гэта піша Telegram-канал «Баста!».

- Лукашэнка за сваю дыктатарскую кар'еру нагаварыў унікальнай лухты на добры пяцітомнік, і ўсё ніяк не супакоіцца. Ён вялікі камбайнер, старшыня, пісьменнік, гісторык, памежнік, хакеіст, валейбаліст, бацька-адзіночка, футбаліст, лыжнік, эканаміст, абаронца кароў, валадар дажджоў і граза неўраджаю. Праўда, цяпер гэта ўжо нікога не здзіўляе: дыктатар, які дэманструе эфект Данінга-Кругера, ператварыўся ў сумнага і прадказальнага старога.

Нягледзячы на гэта, ён, вядома, ведае і ўмее ўсё.

Сёння падчас візіту ў Магілёўскую вобласць Лукашэнка расказаў, як падвоіць вытворчасць рыбы: «Чаго мы марудзім, чаго баімся? Тэхналогіі выдатныя, рынкі ёсць. Трэба актуалізаваць гэтую праграму і ўнесці мне канкрэтныя прапановы».

Рыбгасам былі дадзеныя выразныя ўказанні пра колькасць ікры на пагалоўе, дыяметры ікрынак, вагу і калорыі.

Ужо зусім хутка кожны жыхар краіны зможа дазволіць сабе мець на стале рыбу, вырашчаную ў Беларусі паводле тэхналогій, якія распрацаваў асабіста кіраўнік і якімі так шчодра падзяліўся. Напэўна, гэта адбудзецца адразу пасля таго, як мы пачнём атрымліваць папіццот, разлічымся з абавязкамі, пабудуем 10 мільёнаў квадратных метраў жылля за год і павялічым насельніцтва краіны да 13 мільёнаў.

Ці раней, як думаеце?

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках