23 красавiка 2024, aўторак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай не пусціў вайсковыя караблі ЗША ў порт Ганконга

7
Кітай не пусціў вайсковыя караблі ЗША ў порт Ганконга
USS GREEN BAY
ФОТА: ROBERTO SCHMIDT/AFP/GETTY IMAGES

У МЗС КНР адмовіліся назваць прычыну такой пастановы.

Кітай адмовіўся прапусціць у порт Ганконга два амерыканскія вайсковыя караблі. Пра гэта паведамляе liga.net cа спасылкай на выданне Bloomberg.

Са слоў камандуючага Ціхаакіянскім флотам ЗША Нейта Крыстэнсена, кітайскі ўрад адмовіў у дазволе наведаць порт Ганконга ракетнаму крэйсеру Lake Erie і дэсантнаму караблю Green Bay.

«ВМС ЗША маюць вялікі досвед паспяховых візітаў у порт Ганконга, і мы чакаем, што яны прадоўжацца», - сказаў Крыстэнсэн.

Ён не змог назваць прычыну такой пастановы Кітая і параіў звярнуцца ў МЗС КНР.

Там заявілі, што Кітай заўсёды ўхваляў наведванне партоў амерыканскімі вайсковымі караблямі «ў кожным канкрэтным выпадку на аснове прынцыпаў суверэнітэту і канкрэтнай сітуацыі», не ўдакладняючы, чаму цяпер караблям ЗША было адмоўлена ў доступе ў порт Ганконга.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках