29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны: Наша мэта - падарваць манаполію «Адзінай Расеі»

5
Аляксей Навальны: Наша мэта - падарваць манаполію «Адзінай Расеі»
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Пуцін ператварыў сталіцу Расеі ў варожы сабе горад.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які цяпер адбывае 30 дзён адміністрацыйнага арышту паводле абвінавачвання ў паўторным парушэнні закона аб мітынгах, у сераду, 14 жніўня, у паведамленні, апублікаваным на ягоным сайце і ў Facebook, заклікаў сваіх прыхільнікаў прадаўжаць хадзіць на мітынгі, узяць удзел у «разумным галасаванні» і такім чынам разбурыць палітычную манаполію «Адзінай Расеі» ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых рэгіёнах краіны, паведамляе «Нямецкая хваля».

Са слоў апазіцыйнага палітыка, на найбліжэйшых выбарах у Масгардуму мэр Масквы Сяргей Сабянін і кіраўніца ягонага апарату Наталля Сяргуніна плануюць правесці ў сталічны парламент 45 лаяльных «Адзінай Расеі» кандыдатаў з загадзя зацверджанага імі спісу.

У гэтых варунках апазіцыя, са сцвярджэнняў Навальнага, павінна прыкласці ўсе намаганні, каб «забраць месцы ў «адзінаросаў» і аддаць іх вельмі класным разумным людзям: Собаль, Яшыну, Русаковай, Жданаву, Янкаўскасу і гэтак далей». Называючы дадзеную стратэгію «планам-максімумам», палітык паказвае, што «планам-мінімумам» павінен стаць вынік, пры якім масквічы выйдуць на пратэсты, а члены «Адзінай Расеі» не здолеюць атрымаць большасць у Масгардуме.

Каманда Навальнага не чакала, што «Пуцін пагодзіцца ператварыць Маскву ў варожы сабе горад»

Са слоў Навальнага, ягоная каманда з самага пачатку разлічвала на тое, што падзеі вакол выбараў у Масгардуму будуць суправаджацца акцыямі пратэсту, аднак не меркавалі, што яны будуць такімі шматлікімі.

«Мы чакалі езуіцкай стратэгіі процідзеяння, у якую ўваходзяць падман, разводкі, інтрыгі, заказ, подкуп кандыдатаў і ліберальных лідараў думкі. Рэгістрацыі кандыдатаў, а потым паэтапнага зняцця, - піша Навальны. - Аднак сталася нешта такое, і Пуцін сапраўды пагадзіўся ператварыць Маскву ў варожы сабе горад, спальваючы свой узровень падтрымкі на святым вогнішчы афшораў Сяргунінай, упрыгажэнняў Ракавай, бюджэтаў на добраўпарадкаванне і гэтак далей».

У размове аб планах апазіцыі на перыяд да выбараў у Масгардуму 8 верасня і пасля іх, Навальны адзначае, што галоўнай мэтай павінен стаць не самы шматлікі мітынг, а параза партыі ўлады на выбарах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках