25 красавiка 2024, Чацвер, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі адмовіліся каментаваць журналістам выпадак сібірскай язвы

5
Чыноўнікі адмовіліся каментаваць журналістам выпадак сібірскай язвы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ёсць што ўтойваць?

Журналістка газеты «Комсомольская правда» в Беларусі Аксана Бровач спрабавала даведацца падрабязнасці пра выпадак сібірскай язвы ў Столінскім раёне, дзе ад гэтай небяспечнай хваробы сканаў конь. Аднак рэакцыя на пытанне ў чыноўніка з Берасцейскага абласнога выканкама была занадта нервовай, піша baj.by.

«Што вы ад мяне хочаце? Уся інфармацыя на БелТА. Вы чытаць умееце? Там як напісана», - працытавала ў Facebook Аксана Бровач свайго суразмоўцы.

Варта дадаць, што афіцыйнае паведамленне пра выпадак сібірскай язвы, якую ў Беларусі не рэгістравалі цягам апошніх 20 гадоў, прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ распаўсюдзіла выключна для дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

На спробу берасцейскай журналісткі ўсё ж атрымаць каментар з абласной адміністрацыі адказ быў наступны: «Вы хочаце, каб я паставіў пад сумнеў словы прэс-службы міністэрства?»

Незалежныя журналісты ў Беларусі рэгулярна сутыкаюцца з сітуацыяй, калі не толькі прадстаўнікі дзяржструктур, але і самі супрацоўнікі прэс-службаў замест афіцыйнага каментару раілі чытаць стужку навін дзяржаўнага інфармагенцтва або газеты. Маўляў, усю інфармацыю мы ўжо далі ім.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках