20 красавiка 2024, Субота, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двухразовы чэмпіён Арменіі стаў гульцом «Нёмана»

1
Двухразовы чэмпіён Арменіі стаў гульцом «Нёмана»

Даніэл Стайковіч з'яўляецца выхаванцам клуба «БСК Борча».

Сербскі абаронца Даніэл Стайковіч уклаў кантракт з гарадзенскім "Нёманам", паведамляе pressball.by.

Футбаліст з'яўляецца выхаванцам клуба "БСК Борча". Сваю прафесійную кар'еру пачаў у 2009 годзе ў клубе "ПКБ Падзінска Скеля", які выступаў у чацвёртым дывізіёне Сербіі. У 2012 годзе Даніэл уклаў кантракт з клубам Суперлігі (Д1) "Важдовац", за які правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 37 матчах чэмпіянату і ў 5 гульнях Кубка Сербіі.

Першую палову сезона-2015/16 серб правёў у "БСК Борча" (Д2; 9 гульняў у чэмпіянаце, 2 - у кубку), куды быў аддадзены ў арэнду, а перад пачаткам другога круга падпісаў кантракт з "ОФК Бялград" (Д1). За "рамантыкаў", як называюць ОФК ў Сербіі, Стайковіч правёў 14 матчаў у Суперлізе, у якіх забіў 1 мяч, і адзін матч у Кубку краіны.

Перад стартам сезона-2016/17 футбаліст перайшоў у "Раднік" (Д1), у складзе якога сыграў 5 сустрэч чэмпіянату і яшчэ два матчы ў Кубку.

У лютым 2017 года цэнтрбэк падпісаў кантракт з чэмпіёнам Арменіі "Алашкертам". На працягу трох наступных сезонаў Стайковіч узяў удзел у 57 гульнях мясцовай лігі (4851 хвілін; 1 гол, 10 папярэджанняў), а таксама правёў 7 матчаў у Кубку Арменіі (660 хвілін). У сезоне-2017/18 абаронца адыграў у чатырох паядынках (360 хвілін) кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў, у тым ліку правёў два поўныя матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:1, 1:3), а ў сезоне 2018/19 згуляў тры матчы адбору лігі Еўропы (204 хвіліны, 1 папярэджанне). У складзе "Алашкерта" Стайковіч двойчы перамагаў у чэмпіянаце Арменіі (2016/17, 2017/18), стаў уладальнікам Кубка (2017/18) і Суперкубка Арменіі (2018/19).

"Dobrodošao u Neman, Danijel!" - вітае навабранца афіцыйны сайт "Нёмана".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках