24 красавiка 2024, Серада, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася расказаць МАГАТЭ пра ядзерны выбух у Архангельскай вобласці

4
Расея адмовілася расказаць МАГАТЭ пра ядзерны выбух у Архангельскай вобласці

Афіцыйна тып ракеты, якая выбухнула 8 жніўня, не называецца.

У Міжнародным агенцтве атамнай энэргіі заяўляюць, што сочаць за сітуацыяй пасля выбуху ў раёне выпрабавальнага палігона ў архангельскай Нёнаксе, піша выданне "Фонтанка".

"МАГАТЭ звязалася са сваімі калегамі ў Расейскай Федэрацыі ў сувязі з інцыдэнтам на аб'екце Міністэрства абароны РФ у Северадзвінску 8 жніўня 2019 года", - распавёў прэс-сакратар МАГАТЭ Джэфры Данаван.

Аднак расейская старана адмовілася адказваць на пытанні, заявіўшы, што аб'ект "не належыць да мірнага выкарыстання ядзернай энэргіі" і таму не знаходзіцца ў юрысдыкцыі МАГАТЭ.

"Паводле афіцыйных звестак Галоўнай управы МНС Расеі Архангельскай вобласці, узровень радыяцыі ў рэгіёне роўны натуральнаму радыяцыйнаму фону, што пацвярджаецца звесткамі аўтаматызаванага маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі сістэмай (ASKRO)", - растлумачыў Данаван.

У "Расатаме" выданню "Фонтанка" таксама пацвердзілі, што МАГАТЭ не мае паўнамоцтваў цікавіцца наступствамі катастрофы пад Северадзвінска. "Гаворка ідзе пра вайсковыя выпрабаванні, гэтыя выпрабаванні шкалой МАГАТЭ не вымяраюцца. Шкалой МАГАТЭ вымяраюцца інцыдэнты, якія адбываюцца на аб'ектах, якія праводзяць працы з ядзернымі матэрыяламі ў цывільных мэтах", - зазначыў намеснік кіраўніка дэпартамента камунікацый "Расатама" Андрэй Іваноў.

"Лабараторны аналіз паказаў, што ўсе пробы адпавядаюць натуральнаму прыроднаму фону паводле альфа-, бэта-і гама-часціц", - паведамляе МНС.

Афіцыйна тып ракеты, якая выбухнула 8 жніўня, не называецца. Амерыканская выведка мяркуе, што выбухнуў прататып крылатай ракеты неабмежаванай далёкасці "Буравеснік". Загінулі сямёра чалавек, з якіх двое вайскоўцаў і пяцёра навукоўцаў супрацоўнікаў ядзернага цэнтра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках