29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі неверагодны сакрэт Клеапатры

6
Навукоўцы раскрылі неверагодны сакрэт Клеапатры

Знаходку атрымалася выявіць у руінах хаты гандляра парфумерыяй.

У выніку раскопак на месцы старажытнага горада Тмуіт даследчыкам з Гавайскага ўніверсітэта ў Мано ўдалося ўзнавіць пах старажытнаегіпецкай парфумы, якую, цалкам магчыма, выкарыстала царыца Клеапатра дзве тысячы гадоў таму. Падрабязнасці адкрыцця апублікаваў сайт Smithsonian (пераклад - «Сёння»).

Навукоўцы выявілі ў Тмуіце руіны дома гандляра парфумерыяй і посуд, дзе ўтрымліваліся рэшткі парфумы. Пасля хімічнага аналізу экспэртам удалося раскрыць некаторыя інгрэдыенты. Гэта дазволіла аднавіць два водары, якія згадваліся ў гістарычных крыніцах, - мендэзіянскі і метапіянскі.

Асновай парфумы была міра - смала, якая атрымліваецца з дрэў сямейства бурзэравыя (Burseraceae), якія растуць на Афрыканскім Рогу (Самалі) і Арабійскай паўвысппе. Акрамя таго, спецыялісты выявілі кардамон, аліўкавы алей і карыцу. Адноўленая парфума мае моцныя, ўстойлівыя водары, якія аддаюць мускусам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках