24 красавiка 2024, Серада, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Буду заўсёды з табой»: «Квартал 95» пакпіў з Зяленскага праз Богдана

6
«Буду заўсёды з табой»: «Квартал 95» пакпіў з Зяленскага праз Богдана
Фота: opentv.media

Як ва Украіне жартуюць са свайго прэзідэнта.

Украінская гумарыстычная студыя "Квартал 95" на канцэрце ў Адэсе 13 жніўня паказала нумар аб "стасунках" прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Богдана. Відэа ў Facebook апублікавала прэс-сакратар экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Дарына Чыж, піша "Гордан".

Актор Аляксандр Пікалаў праспяваў песню на матыў кампазіцыі Леаніда Агуціна і Анжалікі Варум "Я буду всегда с тобой", в которой были слова "Я буду всегда с тобой шепотом за спиной, правой твоей рукой, умной твоей мыслей, крепкой твоей мышцой, бархатной хрипотцой". На экране паказвалі падборку супольных фота Зяленскага і Богдана.

Як паведамляе "Радiо Свабода", артысты Квартала паказалі як Богдан увесь час нешта падказвае прэзідэнту.

"Цяперашні прэзідэнт наогул не "па дзяўчатках". Ён цяпер у асноўным "па мытніках", паліцыі", - жартуюць артысты са сцэны.

"Я калі хвалююся, то пачынаю жартаваць. Не, не як у Квартале. Там я спачатку жартаваў, потым хваляваўся", - яшчэ адзін скетч прысвечаны знаёмству Зяленскага з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Грае ролю Уладзіміра Зяленскага ў "Квартале" актор Юрый Вялікі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках