20 красавiка 2024, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інжынер МЗКЦ: Спадзяюся, гэты кашмар скончыцца

19
Інжынер МЗКЦ: Спадзяюся, гэты кашмар скончыцца
Андрэй Галавач
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Андрэй Галавач пракаментаваў словы дыктатара.

На сустрэчы са старшынём Следчага камітэта Іванам Наскевічам Аляксандр Лукашэнка закрануў гучную справу інжынера МЗКЦ:

- Найбліжэйшым часам мы з усёй праваахоўнай сістэмай сустрэнемся і пагаворым пра надзённыя пытанні. Павінен шчыра сказаць, што апошняй кропляй, якая прымусіла мяне спланаваць такое мерапрыемства, што, натуральна, выклікала ў мяне насцярожанасць, - гэта празмернае зацягванне следчых дзеянняў. І апошні факт, які мне быў дакладзены, пра галоўнага інжынера завода колавых цягачоў. Вы вялі следчыя дзеянні чатыры з лішнім гады і так нічога ў судзе не давялі.

У каментары tut.by галоўны інжынер МЗКТ Андрэй Галавач распавёў, што ў найбліжэйшую пятніцу яго зноў чакае суд - з чарговым апраўдальным прысудам не пагадзілася Генпракуратура і апратэставала яго ў судзе.

- Чакаю пастанову апеляцыйнага суда. Спадзяюся на справядлівасць, што скончыцца ўвесь гэты жах i ад мяне адстануць. Калі ўсё будзе добра, праз некалькі дзён скончыцца адпачынак - і выйду на працу, - распавёў інжынер.

З ягоных слоў, ён не звяртаўся ў адміністрацыю Лукашэнкі, з ім ніхто не звязваўся.

Нагадаем, 19 ліпеня суд Першамайскага раёна Менска вынес апраўдальны прысуд галоўнаму інжынеру Менскага завода колавых цягачоў. Андрэя Галавача прызналі невінаватым у атрыманні хабару злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. У СІЗА ён правёў больш за 50 месяцаў, апраўдальны вердыкт стаў чацвёртым у гэтай справе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках