23 красавiка 2024, aўторак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў менскага дзевяціпавярховіка на паўгода пакінулі без ліфтаў

Жыхароў менскага дзевяціпавярховіка на паўгода пакінулі без ліфтаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ONLINER.BY

У справу нават умяшалася пракуратура.

Больш за паўгода жыхары дзевяціпавярховага дома на праспекце Любімава ў Менску вымушана абыходзіліся без ліфтаў. Падрадчык сарваў усе нарматыўныя тэрміны замены кабін, і людзі, што стаміліся хадзіць па прыступках, наважылі звярнуцца ў пракуратуру, піша «Онлайнер».

«Яшчэ ў 2018 годзе за кошт сродкаў бюджэту Менска прадугледжвалася замена 12 пасажырскіх ліфтаў у жылым доме №34, корпус 1, на пр. Любімава. Для гэтых мэтаў у студзені 2019 года была ўкладзеная дамова будаўнічага найму. Тэрмін заканчэння работ - канец красавіка 2019 года. КУП «ЖКГ Маскоўскага раёна г. Менска» павінна было ажыццяўляць кантроль і нагляд за ходам і якасцю будаўніча-мантажных работ, выкананнем тэрмінаў. На канец ліпеня 2019 года нарматыўныя тэрміны выканання работ былі сарваныя. У эксплуатацыю не ўвялі 9 з 12 ліфтаў. Прычына - парушэнне падрадчыкам патрабаванняў тэхнічных нарматыўных актаў у сферы будаўніцтва», - удакладняецца на сайце Генпракуратуры.

Неэфектыўны кантроль за ходам будаўніча-мантажных работ таксама пацягнуў значнае перавышэнне нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва, перакананыя ў пракуратуры.

Пасля ўмяшання пракуратуры з 26 ліпеня да 2 жніўня 2019 года пакінутыя 9 ліфтаў былі ўведзеныя ў эксплуатацыю. Падрадчыку выставілі дасудовую прэтэнзію па факце зацягвання тэрмінаў, а жыхарам дома пералічылі плату за жыллёва-камунальныя паслугі.

«Вінаватая службовая асоба, якая не забяспечыла кантроль за ходам работ і належны разгляд зваротаў, прыцягнутая да дысцыплінарнай адказнасці», - дадалі ў пракуратуры Менска.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках