29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыню Слонімскага райвыканкама затрымалі п'яным за стырном?

18
Старшыню Слонімскага райвыканкама затрымалі п'яным за стырном?
ГЕНАДЗЬ ХОМІЧ
ФОТА: BELARUS.BY

У верасні ён можа страціць пасаду.

Блогер NEXTA паведамляе, што старшыню Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Генадзя Хоміча і ягоную жонку затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. У райвыканкаме інфармацыю аб здарэнні belsat.eu не пацвердзілі.

Са звестак NEXTA, спачатку работнікі спецпадраздзялення ДПС «Страла» затрымалі жонку чыноўніка. Калі Хоміч паехаў яе вызваляць, то і сам быў затрыманы, бо нібыта таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Інцыдэнт адбыўся тыдзень таму.

Паводле інфармацыі блогера, Хоміча звольняць з пасады кіраўніка райвыканкама пасля Дня беларускага пісьменства ў Слоніме, які пройдзе ў верасні.

Сакратарка старшыні райвыканкама інфармацыю аб здарэнні не пацвердзіла:

«У нас такіх звестак няма. Старшыня на сёння працуе, ён знаходзіцца ў сваім кабінеце. Мы на плёткі, на тое што людзям мроіцца, не рэагуем».

На пытанне журналіста, ці можна сказаць, што ў райвыканкаме зняпраўджваюць факт затрымання, сакратарка адзначыла:

«Мы нават не чулі пра гэта, таму не можам аспрэчваць або пацвярджаць».

Каментар асабіста ў Генадзя Хоміча узяць не ўдалося.

У паведамленнях МУС інфармацыі пра здарэнне таксама не было.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках