19 красавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лэдзі Гагу абвінавацілі ў плагіяце песні Shallow

5
Лэдзі Гагу абвінавацілі ў плагіяце песні Shallow
ЛЕДЗІ ГАГА
ФОТА: DANNY MOLOSHOK REUTERS

Сёлета песня была ўдастоеная прэміі «Оскар».

Малавядомы музыка абвінаваціў спявачку Лэдзі Гагу ў плагіяце і мае намер праз суд спагнаць з яе некалькі мільёнаў даляраў кампенсацыі. Як паведамляе Page Six, спявачку абвінавачваюць у запазычанні песні Shallow з фільма «Нараджэнне зоркі», якая сёлета атрымала прэмію «Оскар».

На сцвярджэнні Стыва Ронсана, некалькі акордаў Shallow былі запазычаныя з яго песні Almost. Адзначаецца, што ў гэтай песні менш за 300 праслухванняў на стрымінгавых сэрвісах, але музыка мае намер спагнаць з Лэдзі Гагі «мільёны і мільёны» даляраў.

Спявачка ўжо наняла адваката, які заявіў, што яна не мае намеру ісці на пагадненне і абвінаваціў Ронсана ў спробе атрымаць «лёгкія грошы».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках