23 красавiка 2024, aўторак, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу пра падвойнае забойства ў стаўбцоўскай школе перадалі ў суд

16
Справу пра падвойнае забойства ў стаўбцоўскай школе перадалі ў суд
ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ, TUT.BY

Дзесяцікласніку высунутае абвінавачванне паводле некалькіх артыкулаў.

Генеральная пракуратура накіравала для разгляду ў Менскі абласны суд крымінальную справу паводле абвінавачання няпоўнагадовага ў забойстве настаўніцы і вучня.

Дзесяцікласніку СШ № 2 высунутае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п.п.1, 6, 13 ч.2 арт.139 (забойства дзвюх асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў); ч.1 арт.14 і п.п.1, 6, 10, 13 ч.2 арт.139 (замах на забойства дзвюх асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў); ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вывучыўшы матэрыялы крымінальнай справы, якая знаходзілася ў вытворчасці галоўнай следчай управы Следчага камітэта, у Генпракуратуры прыйшлі да высновы пра абгрунтаванасць абвінавачання, поўнае і аб'ектыўнае даследаванне абставінаў злачынстваў, пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачанага.

Абраны захад стрымання ў выглядзе зняволення пад варту пакінуты без змены.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках