24 красавiка 2024, Серада, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто адкажа за «крывавы салют»?

36
Хто адкажа за «крывавы салют»?

Беларусы даюць сваю ацэнку падзеям 3 ліпеня.

3 ліпеня падчас салюту ў Менску адбылася трагедыя: 64-гадовая жанчына была забітая аскепкам феерверку, блізу 10 чалавек атрымалі раненні. У многіх будынках у цэнтры горада было выбітае шкло.

Сайт Charter97.org сабраў каментары чытачоў, прысвечаныя тэме «крывавага салюту».

«Госпадзе, збаў нас ад лукавага!»

«Гэты крывавы салют на гэтае фэйкавае “свята” народ будзе ўзгадваць вусатай пачвары яшчэ многія дзесяцігоддзі».

«Дыктатура забівае. Антынародная дыктатура перашкаджае жыць».

«Госпадзе, збаў нас ад лукавага!»

«Шчырыя СПАЧУВАННІ ўсім пацярпелым... Ну што, “гарант”, мала было арганізаваных выбухаў у метро, трагедыі на Нямізе і іншага? Пацешыўся ДАВОЛІ ці яшчэ трэба крывавых сцэнаў для вампірскага падсілкоўвання? Няўжо не зразумела, што праз расхлябанасць уладцаў і іхняга правадыра, самазванца і ўзурпатара, у краіне пануе страх, боязь за сваю будучыню, эканамічная вакханалія, збядненне працоўнага народа на фоне тлустага жыцця прыхвасняў улады (паглядзіце на іхнія катэджы, аўтамабілі, выпешчаных нашчадкаў, скіраваных шалець за мяжу, можна “палюбавацца” і на несвятую сямейку – браняваны аўтамабіль, камізэлька, “трусы і майка” “правадыра”, аўто, самалёты і шрубалёты, на якіх яны катаюцца за кошт бюджэту!). Колькі можна трываць гэтае БЕЗЗАКОННЕ?»

«Гульбішчы трухлелага неадэкватнага самазванца ператвараюцца ў трагедыю для 10-мільённага насельніцтва краіны».

«“Матуля, не сыходзь!” Гэтыя словы сяму-таму павінны гукацца ў галаве кожную секунду!»

«Проста жах. Мяркуючы з фота, там уся каманда піратэхнікаў загінула. Праз пляшывага ў РБ у мірны час забіваюць людзей».

«Як запомніцца вусаты? Цісканіна на Нямізе, выбух на Кастрычніцкай, “крывавы салют”. Чаму ў нашых суседзяў такога няма? (Расея не ў лік) Гэта ж будзе ў падручніках. Акрамя знішчэння нацыянальнай мовы і без малога здачы незалежнасці».

«Свята атрымалася на славу! Крывавы салют, дрыфт танка... крывавы баль сатаны падчас чумы!»

«Асабліва страшна глядзець, калі стратэгічны бамбавік пралятае над горадам на вышыні 200 м. У выпадку чаго лётчык нічога не зможа зрабіць, што б адвесці машыну ад жылых кварталаў. Наступствы страшна ўявіць. Час даўно спыніць такія небяспечныя гульні для чальцоў сям'і “генералісімуса”, мяркуючы з пацешнага мундзіра».

«Успомніўся фільм Паўла Лунгіна “Цар”... шызафрэнік і параноік Іван Васільевіч у канцы фільма крычыць пасярод запанавалай маральнай і фізічнай цемры: “Дзе мой народ?!”... а ў нас цяпер, сёння, не ў сне, а ў яве дзеецца гэты шабаш, смута».

«Увесь тэрмін кіравання Лукашэнкі суправаджаецца кровапраліццем (забойства палітычных апанентаў, трагедыя на Нямізе ў 1999, разгоны акцый пратэсту ў 2010 г., выбухі ў метро ў 2011, згуба заклічнікаў у войску ў мірны час і г. д.). У мірны час людзі гінуць, нібы ідзе вайна. Нячысцік злачынец, якога неабходна судзіць.

І іншае пытанне: людзі, навошта вы ходзіце на гэтыя лукашэнкаўскія святы за ваш кошт? Што святкуеце? Рабаванне і галечу народа ды бляск і багацце ўлады?»

«Чарговы доказ, што ўладу ўтрымлівае злачынец, колькі крыві на ягоных руках... Людзі, не хадзіце на ягоныя забаўкі глядзець, ігнаруйце вы гэтыя зборышчы».

«А хто адкажа за гэта? Як заўсёды піратэхнікі? Самае цікавае, што не адзін з чыноўнікаў не возьме на сябе і галоўнакамандавальнік у кусты!»

«Яшчэ раз адзначыўся галоўны забойца. Яшчэ адзін крывавы дзень на календары няшчаснай Беларусі».

«Ніколі не ўдзельнічаў ні ў якіх лукашэнкаўскіх гульбішчах і нікому не раю. Як той казаў, не сядай з д'яблам кашу есці – у яго лыжка ўсё роўна даўжэйшая».

«У краіне кіруе Сатана. Не хадзіце на ягоныя балі. Амэн».

«Бог пакараў за тое, што запрасілі на парад тых, хто абстрэльваў Марыупаль».

«Самае жахлівае, што салют не быў спынены пасля тых выбухаў, а прадаўжаўся надалей, быццам нічога не здарылася. І, калі ёсць загінулыя, трэба не толькі спыняць святкаванне, але і абвяшчаць жалобу. Але калгасным рэжымам усё робіцца не па-людску! Абы толькі пацешыць сваё самалюбства: пагуляцца ў самалецікі і танчыкі!»

«За ўсё гэта павінен несці адказ галоўны галоўнакамандавальнік! Яго трэба пакараць і зняць! Навошта набываць няякасны тавар? Рызыкаваць жыццём людзей. Ну хоць за нешта трэба ўмець годна адказаць! Не вінаваціць сякеру, якая ляціць у галаву!»

«Метро, Няміга, чорнае 3 ліпеня і іншыя крывавыя падзеі – гэта знакі. Знакі перасцярогі. Знакі Божыя. Я не забабонны, але гэтыя знакі – пярэдадзень нейкіх жудасных падзей для нашай нацыі, а магчыма і для Еўропы і для свету. Д'ябальскі промысел пляшывага зла прывядзе да катастрофы».

«Чаму маўчыць Лукашэнка?»

«А на брэхТВ поўны маўчок і бравада парадам. Ды цуд у пагонах усе паказваюць, як ён чухню балбоча. Як будзе апраўдваць ражаны гэтыя ахвяры?»

«Спецыяльна паглядзела навіны, дык там пампезныя ўсхваленні параду, потым мімаходзь (толькі ў некаторых навінах) пра тое, што распачалі справу і праводзяць праверку, затое захлёбваючыся пра разнастайныя надзвычайныя здарэнні ў Кітаі, Італіі і іншых краінах! Гэта жах! Проста як у старым анекдоце – уключы тэлевізар, паглядзім, дзе горш, чым у нас! Падонкі!»

«А чаму маўчыць Лукашэнка? У яго што – дарунак мовы знік?»

«А дзе ж наш выратавальнік, грудзьміабаронца жанчын і дзяцей? А? Няма яго, у кустах схаваўся!»

«Я не разумею аднаго, дзе галоўны наладжвальнік гэтай “імпрэзы”? Ні прэс-канферэнцыі, ні каментара ніякага няма з гэтай нагоды.

Ужо сядзіш баязліва ў бункеры пад метровымі стальнымі дзвярыма? А, Саша?»

«Стоп лукавай АЭС!»

«Калі нашы вайскоўцы вынайшлі марціры для салюту, якія здольныя забіваць у радыусе да кіламетра, то я нават баюся ўявіць, што ж такое іхнія “паланэзы”... Войска павінна наступаць сутак праз пяць пасля стральбы імі, не раней».

«Трэніровачка перад запускам АЭС».

«Так трэніровачкі ўжо дзейнічаюць даўно: гэта і Светлагорскі КБЦ, і Берасцейскі завод АКБ, і шмат заводаў практычна ў кожным абласным цэнтры. Генацыд відавочны».

«Калі ў краіне нават салют не могуць запусціць без ахвяраў, то што казаць пра АЭС? Там небяспека нашмат большая. Чарнобыль яшчэ доўга зямля будзе памятаць. А былі ж знакі звыш для людзей: Чорна-быль! Чорная быль. Але ніхто нават не задумаўся. Загадзілі цудоўны край – Палессе! І ўсё мала і мала. Зноў АЭС патрэбныя. Зямля адна ў нас! Колькі можна над ёй эксперыменты ставіць? Калі ўвесь народ цяпер не выйдзе на пратэст – загубяць нашу зямлю канчаткова».

«Усім, хто “больш ні на якія салюты”... А вам трэба было, каб чалавеку галаву амаль адарвала ад гэтых забаўлянак, каб гэта зразумець? Калі танк слуп знёс пару гадоў таму – гэта норма? Ну, маўляў слупоў жа шмат, аднаго не шкада. У краіне, дзе кароў з г... на дастаць не могуць, праводзяць пампезныя парады, салюты ў цэнтры двухмільённага горада, над якім лётаюць адслужылыя два тэрміны ваенныя самалёты і шрубалёты, а вы на гэта ўсё лупіце вочы і «ура-а-а, ф’ю-ю-юць». Чакаем урачыстай цырымоніі адкрыцця атамнай станцыі, электрычнасць ад якой незразумела куды падзець».

«У Беларусі не было вайны за апошнія 25 гадоў.

Але колькі загінулых: трагедыя на Нямізе, выкрадзеныя і забітыя лідары апазіцыі і журналіст, забітыя журналісты, забітыя падчас тэракту. Метро, куды Лука прыпёрся з малым сынам, крочачы па парэштках чалавечых целаў, літаральна праз паўгадзіны, сотні расстраляных паводле крымінальных справаў (Беларусь адзіная краіна Еўропы, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне), выбух у часе канцэрту на 3 ліпеня ў 2009 гады – там таксама былі загінулыя, нягледзячы на хлусню ўладаў. А колькі людзей захварэла і памерла, сілкуючыся радыеактыўнымі прадуктамі, вырабленымі ў Чарнобыльскай зоне?»

«АРЛ, давай да пабачэння!»

«Дыктатары самі не сыходзяць. Толькі бестэрміновыя масавыя пратэсты могуць развязаць гэтую праблему. Пакуль што чара цярпення народа напаўняецца кропля за кропляй. І апошняя кропля перапоўніць гэтую чару. Тады ўсё і скончыцца для дэспата».

«Спачуванне сям'і загінулай. Але. Калі б так масава хадзілі на пратэсты супраць вусатага антыхрыста, то даўно былі б у свабоднай, расквітнелай краіне, а так маем тое, што маем».

«Час падхапляць берасцейскі досвед. Час па ўсёй краіне, эстафетай кожнага горада, выходзіць на акцыі “Стоп лукавая АЭС!”. Напрыклад у гэтую суботу або нядзелю выходзіць Менск. У наступныя выхадныя Гародня, потым Віцебск, Магілёў, Берасце. І самая вялікая пратэставая акцыя ў Гомелі, як найбольш блізка размешчаным да Чарнобыльскай АЭС. Усё магчыма, час падымацца, час зразумець, што нас проста забіваюць».

«Дарагія беларусы, не варта хадзіць на гэтыя аграфюрарскія святы. Пляшывы аграфюрер пра...рал за два тыдні блізу 290 млн даляраў на гульні + парад. Народ, вы ўвогуле разумееце, што адбываецца?

Ён жабрак, кожныя паўгода клянчыць у Расеі 600 млн даляраў. І так лёгка раскідваецца 290 млн. Ён з вас робіць бамжоў. Не вядзіцеся, не хадзіце на ягоныя мерапрыемствы. Толькі ігнор усяго, што ён прапаноўвае».

«АРЛ, давай да пабачэння!»

«Лукашэнка, як жа цябе ненавідзіць народ! А ты ўсё роўна ўчапіўся ў крэсла лапамі і не аддаеш уладу. Вельмі падабаецца быць начальнікам над усімі. Хоць не было і няма ў цябе ні сілаў, ні розуму для гэтай пасады. Усё разваліў, усё апошліў, палова беларусаў беспрацоўнымі ходзіць, а другая палова – за міску поліўкі прымусова на парадах і лжэвыбарах. Сыходзь, вынось ногі пакуль яшчэ ёсць магчымасць».

«Думаю, падступны самазванец ужо заслужыў у гісторыі Беларусі мянушку “Шурык-крывавы”. Прапаную прагаласаваць за тое, каб надалей гэтую істоту так і называць і зразумець нарэшце, што гэтае чмо само не рассмокчацца і што ўсе мы павінны ўзяць актыўны ўдзел у вызваленні Беларусі ад калгаснай карычнева-чырвонай чумы ва ўладзе».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках