28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарскiя навукоўцы знайшлі просты спосаб спыніць глабальнае пацяпленне

44
Швайцарскiя навукоўцы знайшлі просты спосаб спыніць глабальнае пацяпленне

Ідэю агучылі швайцарскія кліматолагі.

Далейшы рост сярэднегадавых тэмператур і долі СО2 у атмасферы можна будзе значна запаволіць ці нават спыніць, аднавіўшы большую частку высечаных лясоў. Яны будуць паглынаць да траціны парніковых газаў, якія выпрацоўваюцца чалавецтвам, пішуць навукоўцы ў часопісе Science.

«Усе ведаюць, што аднаўленне лясоў дапаможа нам змагацца з глабальным пацяпленнем, аднак ніхто раней не спрабаваў дакладна ацаніць сілу іх дзеяння. Нашы разлікі паказваюць, што пакуль гэта найлепшы метад для барацьбы са зменай клімату. Калі мы пачнём дзейнічаць цяпер, то мы зможам знізіць долю СО2 у атмасферы на чвэрць», - заявіў Том Краўтэр (Tom Crowther) з Вышэйшай політэхнічнай школы Швайцарыі ў Цюрыху.

Санкцыянаваныя і нелегальныя высечкі лясоў сёння па-ранейшаму застаюцца адной з галоўных праблем для экалогіі і клімату Зямлі. Паводле ацэнак НАСА, тэмпы высечкі лясоў за апошнія дзесяць гадоў выраслі на 62%, дасягнуўшы рэкордных паказчыкаў.

Кожны год, у адпаведнасці з замерамі спадарожнікаў, Зямля пазбаўляецца велізарных лясных масіваў, эквівалентных па плошчы востраву Цэйлон. Большая частка гэтых высечак адбываецца ў тропіках, аднак яны не абыходзяць бокам Расею і іншыя паўночныя краіны.

Высечка лесу, як паказваюць назіранні кліматолагаў, вядзе не толькі да знікнення вялікай колькасці паглынальнікаў СО2, але і мноству іншых перабудоў у працы экасістэм і клімату. Дрэвы астуджаюць паверхню глебы, «дырыжыруюць» рухам вятроў, перашкаджаюць празмернаму выпарэнню вады і служаць крыніцай аэразоляў, якія ахалоджваюць атмасферу і адлюстроўваюць цяпло і святло Сонца назад у космас.

Краўтэр і яго калегі задумаліся над тым, наколькі моцна лясы ўплываюць на кругазварот вугляроду ў прыродзе і як аднаўленне іх ранейшай плошчы паўплывае на клімат і выкіды парніковых газаў.

У мінулым, як адзначаюць навукоўцы, кліматолагі выкарыстоўвалі дастаткова схематычныя і грубыя мадэлі для такіх ацэнак. Швайцарскія даследнікі значна павысілі дакладнасць гэтых разлікаў, прааналізаваўшы амаль 80 тысяч фатаграфій розных лясных масіваў на ўсіх кантынентах Зямлі, атрыманыя спадарожнікамі ЕКА.

Гэтыя здымкі дапамаглі ім вылічыць тое, як шмат дрэў можа прысутнічаць у розных кутках планеты і скласці своеасаблівую «мапу шчыльнасці насельніцтва» для флоры. Такія звесткі, у сваю чаргу, дазволілі навукоўцам атрымаць дакладныя ацэнкі таго, як шмат дрэў чалавецтва ўжо паспела знішчыць і дзе лясное покрыва яшчэ можна аднавіць.

З існых ацэнак ААН, агульная плошча лясоў Зямлі цяпер складае блізу 5,5 мільярда гектараў, прычым толькі палова ад гэтага прыпадае, уласна, на кроны дрэў. На думку Краўтэра і яго калег, абодва гэтыя паказчыкі можна лёгка павысіць прыкладна на траціну без адмысловай шкоды для жыцця чалавека і эканомікі Зямлі, аднавіўшы частку высечаных лясоў.

Небывалы рост папулярнасці пальмавага алею і пашырэнне плантацый алейных пальмаў можа прывесці да знішчэння або значнага зніжэння біяразнастайнасці флоры і фаўны адразу на чатырох кантынентах.

Ільвіная доля гэтых тэрыторый прыпадае ўсяго на шэсць краін - Расею, ЗША, Канаду, Аўстралію, Бразілію і Кітай. Усе гэтыя дзяржавы могуць аднавіць па некалькі дзясяткаў мільёнаў гектараў лесу без якіх-небудзь праблем для іх жыхароў і прамысловых прадпрыемстваў.

Калі гэтае лясное покрыва будзе адноўленае ў найбліжэйшыя гады, то да канца стагоддзя доля СО2 у атмасферы, як мяркуюць навукоўцы, скароціцца прыкладна на чвэрць. Гэта верне клімат Зямлі ў сітуацыю, у якой ён знаходзіўся ў пачатку мінулага стагоддзя.

«Трэба разумець, што лясы аднаўляюцца дзесяцігоддзямі - пройдзе шмат часу, перш чым дрэвы вырастуць і дасягнуты свайго максімальнага патэнцыялу. Таму вельмі важна абараняць ужо існыя лясы і змагацца з глабальным пацяпленнем і іншымі метадамі, у тым ліку скарачаючы аб'ёмы выкарыстання выкапняў вуглевадародаў», - рэзюмуе Краўтэр.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках