25 красавiка 2024, Чацвер, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочніка паўнамоцнага прадстаўніка Пуціна затрымалі паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе

6
Памочніка паўнамоцнага прадстаўніка Пуціна затрымалі паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе
АЛЯКСАНДР ВЕРАБ'ЁЎ
ФОТА: URALFO.GOV.RU

Аляксандр Вераб'ёў - сапраўдны дзяржаўны дарадца РФ 3-га класа.

ФСБ паведаміла аб затрыманні грамадзяніна Расеі Аляксандра Вераб'ёва паводле падазрэння ў дзяржаўнай здрадзе. У судзе ён прадставіўся памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта ва Уральскай федэральнай акрузе, паведамляе расейская служба ВВС.

У лефортаўскім судзе Масквы, дзе разглядаецца пытанне аб абранні меры стрымання, Вераб'ёў у адказе на пытанне суддзі аб месцы працы, паведаміў, што з'яўляецца памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі ва УРФО Мікалая Цуканава. Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс.

На сайце паўнамоцнага прадстаўніцтва ёсць старонка з біяграфічнымі звесткамі Вераб'ёва. Яму 39 гадоў, ён доўгі час працаваў у органах улады Калінінградскай вобласці.

Паўнамоцны прадстаўнік Цуканаў - таксама выхадзец з Калінінградскай вобласці. Ён узначальваў рэгіён у 2010-2016 гадах, пазней цягам паўтара года быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе, да якога належыць Калінінградская вобласць.

У гэты ж перыяд Вераб'ёў служыў федэральным інспектарам у Рэспубліцы Карэліі. У 2018 годзе ён быў прызначаны памочнікам Цуканава - праз месяц пасля пераходу апошняга на пасаду паўнамоцнага прадстаўніка ва УРФО. У 2015 годзе калінінградскае выданне Rugrad.eu паведамляла, што Вераб'ёў «уважаецца за аднаго з самых блізкіх людзей каманды Мікалая Цуканава, з якім ён працуе з 2005 года».

Пра затрыманне Вераб'ёва ФСБ паведаміла раніцай у пятніцу, 5 ліпеня. У паведамленні ўстановы гаварылася, што ён падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Іншых падрабязнасцяў ягонай справы не паведамлялася.

Вераб'ёў - сапраўдны дзяржаўны дарадца РФ 3-га класа. У 2018 годзе ён быў адзначаны падзякай і ганаровым лістом прэзідэнта Расеі, паведамляў сайт паўнамоцнага прадстаўніцтва.

Артыкул аб дзяржаўнай здрадзе (арт.275 КК РФ) прадугледжвае пакаранне тэрмінам ад 12 да 20 гадоў са штрафам у суме да 500 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках