19 красавiка 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагедыя ў Стоўбцаx: сталі вядомыя новыя падрабязнасці

38
Трагедыя ў Стоўбцаx: сталі вядомыя новыя падрабязнасці

Следчы камітэт закончыў расследаванне справы.

Закончанае расследаванне падвойнага забойства ў стаўбцкоўскай СШ №2 у лютым 2019 года, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта. Дзесяцікласнік нанёс удары нажом настаўніцы гісторыі і вучню 11-га класа, яны памерлі на месцы здарэння. Раны атрымалі некалькі школьнікаў.

Адзначаецца, што яшчэ да нападу ў класе на настаўніцу абвінавачваны, які "кіраваўся хуліганскімі матывамі", стукнуў малатком свайго аднакласніка. Нападам на педагога (яна атрымала не менш за два ўдары нажом), паводле версіі СК, хлопец дэманстраваў сваю ўяўную "перавагу і выключнасць у дачыненні да навакольных". Затым ён нанёс дзве нажавыя раны двум аднакласнікам, якія яго спрабавалі спыніць. На 11-класніка ён напаў у іншым класе.

У калідоры зламыснік пагражаў нажом настаўніку біялогіі і намесніку дырэктара, а потым яшчэ і аднакласніцы, якой падрапаў нажом шыю. Потым ён надумаў збегчы з будынка навучальнай установы.

Комплексная стацыянарная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза засведчыла, што дзесяцікласнік мог цалкам усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Былі знойдзены малаток, нож і піратэхнічныя вырабы, з якімі ён прыйшоў у школу.

Школьніка абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў, замах на забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў і асабліва злоснае хуліганства. Сваю віну ён прызнаў толькі часткова. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках