18 красавiка 2024, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CК: Паводле справы аб выбуху 3 ліпеня затрыманыя замежнікі

60
CК: Паводле справы аб выбуху 3 ліпеня затрыманыя замежнікі

Са слоў установы, затрыманыя прыбылі ў Беларусь спецыяльна для надання тэхнічнай дапамогі.

Паводле крымінальнай справу аб выбухах феерверачных вырабаў у Менску затрыманыя падазраваныя. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

«Падчас следства выяўлена, што ў працэсе набівання салютных установак прадстаўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка дапусцілі парушэнне парадку работы з феерверачнымі вырабамі. А менавіта ажыццяўлялі механічнае ўздзеянне на набоі піратэхнікі пры закладванні марцір, не прадугледжанае правіламі абыходжання з імі», - гаворыцца ў паведамленні.

28-гадовы і 25-гадовы мужчыны прыбылі ў Беларусь спецыяльна для надання тэхнічнай і іншай дапамогі пры падрыхтоўцы да святочнага салюту.

У іх дзеяннях угледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 299 (парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Падазраваныя затрыманыя. Расследаванне трывае.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках