28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муж загінулай на салюце мянчанкі: У той вечар у мяне было дрэннае прадчуванне

13
Муж загінулай на салюце мянчанкі: У той вечар у мяне было дрэннае прадчуванне

Наталля Мікалаеўна 3 ліпеня надумала сустрэцца з унукамі.

Пра тое, што здарылася, Юры Іванавіч даведаўся толькі раніцай 4 ліпеня. У той вечар побач з жонкай яго не было, апавёў ён kp.by.

– Жонка даўно не бачылася з унукамі, іх у нас двое – сустрэцца надумалі на свяце ў горадзе, – ціха кажа мужчына. – Побач з жонкай была дачка. У мяне было нейкае дрэннае прадчуванне, але я тады не звязаў гэта з жонкай. Пра тое, што адбылося, мне паведамілі толькі на наступны дзень.

Юрыю Іванавічу цяжка казаць – калі ён змаўкае, на заднім фоне чуваць дзіцячыя галасы.

– Яна была добрай жонкай, добрай бабуляй, вельмі любіла ўнукаў. Была на пенсіі, а да гэтага працавала ў навучальным аддзеле аднаго з інстытутаў.

Развітанне з Наталляй Мікалаеўнай адбудзецца ў суботу, 8 ліпеня.

Нагадаем, 3 ліпеня ў Менску падчас салюту адбылася трагедыя. Феерверк запусцілі ў 22:20, а ўжо праз некалькі хвілінаў мянчане, якія сабраліся на беразе Свіслачы, зразумелі, што адбылося нейкае надзвычайнае здарэнне: пачуліся гучныя выбухі, паваліў дым. У дамах недалёка ад месца салюту лопнулі вокны. На відэа, якое паспелі зняць відавочцы, чуваць гучныя воклічы дзяцей, якія спалохана клічуць маму, і немы крык дачкі пацярпелай: «тэлефануйце ў “хуткую”!». У той момант 64-гадовай жанчыне, якая стаяла на набярэжнай, аскепак трапіў у шыю. Людзі, якія апынуліся побач, спрабавалі ёй неяк дапамагчы, спыніць кроў, але траўма была занадта сур'ёзнай – аскепак пашкодзіў сонную артэрыю і іншыя магістральныя судзіны. Лекары выратаваць жанчыну не змаглі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках