25 красавiка 2024, Чацвер, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра кампанію, якая займалася пастаўкамі феерверкаў для Мінабароны

19
Што вядома пра кампанію, якая займалася пастаўкамі феерверкаў для Мінабароны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Учора яе ўстаноўка ператварылася ў гранату з аскепкамі.

3 ліпеня падчас святочнага салюту каля абеліска «Менск-горад-герой» здарылася надзвычайнае здарэнне: ёсць загінулая, не менш за 10 чалавек пацярпелі. Крыніца onliner.by, спецыяліст у галіне піратэхнікі, кажа, што такое магло здарыцца праз няправільную загрузку марціры, і сцвярджае, што пастаўкамі піратэхнікі для Мінабароны займалася расейская кампанія «Піра-Рос». Журналісты распавядаюць, чым вядомая гэтая кампанія з Сергіева Пасада.

Наогул, Сергіеў Пасад вядомы сваімі піратэхнікамі: тут налічваецца некалькі кампаній, так ці інакш звязаных з гэтай сферай. Самыя буйныя з іх - НДІ прыкладной хіміі і прыватная фірма «Піра-Рос». Апошняя была заснавана ў 1994 годзе чатырма абароннымі прадпрыемствамі, у ліку якіх ФГУП «КХЗ» (г.Красназаводск М. о.), ФГУП «ФНПЦ «НІІПХ» (г. Сергіеў Пасад М. о.), ФГУП «Сігнал» (г. Чэлябінск), ФЦДТ «Саюз» (г. Дзяржынскі М. о.).

Гісторыю гэтага прадпрыемства падрабязна апісвае выданне«Коммерсант». «Піра-Рос» практычна адразу пераключыўся на заказы ад Міністэрства абароны, але грошы ад ведамства можна было чакаць больш за год, так што неўзабаве тут з'явіўся яшчэ адзін кірунак дзейнасці-швейная прамысловасць.

Сайт кампаніі «Піра-Рос» паведамляе: «ААТ «Піра-Рос» з 1994 года распрацоўвае, вырабляе і рэалізуе абсталяванне для вытворчасці салютаў і феерверкаў. Паспяховы досвед працы дазволіў нам з 2 000 года стаць асноўным распрацоўшчыкам і пастаўшчыком салютных установак для Міністэрства абароны РФ, што з'яўляецца гарантыяй надзейнасці выпусканага абсталявання. Ва ўсіх нашых феерверках выкарыстоўваецца эксклюзіўнае абсталяванне, вырабленае ААТ «Піра-Рос».

Таксама на сайце кампаніі апісваюцца маштабы дзейнасці: «Сярод значных дасягненняў ААТ «Піра-Рос» можна адзначыць арганізацыю феерверка на святкаванні 300-годдзя г.Санкт-Пецярбурга і 850-годдзя г. Масквы, калі стральба толькі вышыннымі вырабамі калібру 105, 195 і 310 мм выраблялася ў сарака месцах сталіцы адначасова. На гэтым феерверачным мерапрыемстве было выкарыстана 46 тон феерверачных вырабаў, а феерверк у цэнтральнай мясціне — Вараб'ёвых гарах — быў расцэнены расейскімі і замежнымі водгукамі ў СМІ як «грандыёзны і фантастычны».

Крыніца сцвярджае, што закупкі ў «Піра-рос» у сярэднім каштуюць даражэй, чым у іншых пастаўшчыкоў. Выданне «Коммерсант» таксама піша, што ў Расеі 80 адсоткаў феерверкаў кітайскага паходжання, аднак, напрыклад, расейскае Мінабароны не мае магчымасці закупляць кітайскую прадукцыю і таму карыстаецца паслугамі НДІ прыкладной хіміі і «Піра-Рос». Цытата: «Да 2008 года «Піра-рос» не толькі вырабляў для Мінабароны прафесійную піратэхніку некалькіх калібраў, але таксама з'яўляўся адзіным у Расеі вытворцам салютных установак».

Пры гэтым «Коммерсантъ» вось так апісвае падыход да бяспекі піратэхнікі ў Расеі: «У 2009 годзе ўрад зацвердзіў тэхрэгламент бяспецы піратэхнічных саставаў, на аснове якога два гады праз з'явіўся адпаведны тэхрэгламент Мытнага саюза. Піратэхнічная прадукцыя дапускаецца да продажу пасля сертыфікацыі, а на вытворчасць або распаўсюд феерверкаў чацвёртага і пятага класаў небяспекі, якія выкарыстоўваюцца на прафесійных салютах, неабходна атрымаць ліцэнзію Мінпромторга».

Журналісты звязаліся з прадстаўнікамі «Піра-Рос», але яны адмовіліся ад каментароў. Аднак выданне Office Life атрымала каментар ад прадстаўнікоў кампаніі. Паводле інфармацыі выдання, падчас салюту выкарыстоўваліся феерверкі вытворчасці «Піра-Рос» 2017 года выпуску.

«Кожны год гэта прыкладна адна і тая ж сума. У расейскіх рублях блізу 20 мільёнаў. Нашы прадстаўнікі цяпер знаходзяцца ў Менску, развязваюць усе ўзніклыяпраблемы на месцы» — паведамілі Office Life прадстаўнікі «Піра-Рос».

Выкарыстоўваем афіцыйную інфармацыю на сайце кампаніі: «Усё абсталяванне і вырабы сертыфікаваныя. ААТ «Піра-Рос» мае ліцэнзію Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ №10145-РПІ на права дэманстрацыі феерверкаў і страхуе цывільную адказнасць пры правядзенні феерверачных мерапрыемстваў у «Вайсковай страхавой кампаніі».

Адная з афіцыйных версій, агучаных Следчы камітэтам, у няякасным набоі. Калі гэта так, то вось каментар суразмоўцы, які займаецца піратэхнікай на прафесійным узроўні:

- Мяркуючы з фота з месца падзей, зламанай устанокі, праблема напраўду магла быць у браку. Залп складаецца з шара і вышыбніка, які яго выштурхвае з марціры. Каб шар выйшаў на патрэбную вышыню і раскрыўся ўжо там, вытворца ставіць у выраб запавольнік. У нашым асяроддзі вядомыя выпадкі, калі запавольнікі ў вырабах кампаніі-вытворцы альбо не працавалі, альбо спрацоўвалі імгненна.

У дадатак яны страляюць з жалезных марцір, чаго мы ніколі не робім. У нас пластык або алюміній, які не траўманебяспечны на доўгай дыстанцыі - пацярпець могуць толькі людзі, якія працуюць у непасрэднай блізкасці ад устаноўкі. Ва ўчорашнім выпадку ўстаноўка ператварылася ў гранату з аскепкамі. Я думаю, што праблема не ў людзях, а ў вырабах.

Міністэрства абароны ў сваім паведамленні адзначае: «Меркаваная прычына падрываў - няякасныя набоі гэтага калібру (195 мм). Следчым камітэтам таксама вылучаны і адпрацоўваюцца іншыя магчымыя версіі таго, што адбылося.

У месцах правядзення салюту было выстаўлена ачапленне згодна з нарматыўнымі актамі, якія рэгламентуюць прымяненне гэтых феерверачных вырабаў, якія маюць адпаведныя сертыфікаты фірмы-вытворцы (салютныя ўстаноўкі і самі феерверачныя вырабы набыты ў расейскім ААТ «Піра-Рос» г.Сергіеў Пасад)».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках